Знайсці
10.11.2010 / 12:10РусŁacБел

У Мінску адкрыўся першы дзіцячы англійскі клуб

На мінулых выходных у Мінску адкрыўся англійскі дзіцячы клуб Global Child. Гэта першае ў беларускай сталіцы месца, дзе ранняе развіццё дзіцяці ажыццяўляецца на англійскай мове.

На свята прыйшлі сябры і партнёры клуба, журналісты і вядомыя людзі. Ларыса Грыбалёва спявала разам з дзецьмі англійскія песенькі, дачка дызайнера адзення Наташы Поткінай намалявала на шарыку сукенку, а дачка спявачкі Венеры паводзіла сябе так упэўнена, як і належыць будучай «зорачцы».

Мадэльер Іван Айплатаў рабіў вырабы з паперы з сынам Ромам і дачкой Юляй, якая захапіла на свята мядзведзя, толькі не звычайнага, плюшавага, а баксёрскую пальчатку by Ivan Aiplatov.

«У Global Child дзеці засвойваюць мову „падскокам“ — актыўна рухаючыся, гуляючы, размаўляючы. Усе заняткі праходзяць у міні-групах, у спакойнай добразычлівай абстаноўцы, — расказвае Ілона Герашчанка, дырэктар клуба. — Адкрыўшы дзверы клуба, дзіця трапляе ў зусім новы, асобны свет. Тут вельмі ўтульна, светла і пацешна: са сцяны ўсміхаецца яркая зорачка, на дзвярах лётаюць стракозы, а пакоі ўпрыгожаныя паветранымі шарамі і вясёлымі рамонкамі».

Праграма развівальнага навучання Global Child працуе па брытанскай базавай дашкольнай праграме навучання «The early Years Foundation Stage», нацыянальнай праграме дашкольнай адукацыі Рэспублікі Беларусь «Пралеска» і аўтарскіх праграмах на аснове Immersion Method (метад пагружэння ў англамоўнае асяроддзе).

На англійскай мове дзеткі з самага маленькага ўзросту развіваюць інтэлект і маўленне, вучаць матэматыку і спазнаюць навакольны свет.

У клубе працуюць прафесійныя педагогі першай і другой кваліфікацыйнай катэгорыі — прызнаныя спецыялісты ў сваёй вобласці.

naviny.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930