Знайсці
08.12.2010 / 14:441РусŁacБел

Беларусь — у ліку лідараў рэйтынгу краін з самым недаступным жыллём

Беларусь заняла чацвертае месца ў рэйтынгу краін з самай недаступнай жылой нерухомасцю. Пра гэта гаворыцца ў даследаванні міжнароднай кампаніі Evans.

Паводле даследавання, сярэдні кошт кватэры ў Беларусі складае 90 тысяч еўра пры сярэднім гадавым даходзе сям’і ў 3203 еўра. Такім чынам, сярэднестатыстычнаму беларусу трэба збіраць на нерухомасць 28,1 года.

Даўжэй за ўсё (67,5 гадоў) адкладаць сродкі на кватэру давядзецца жыхарам Марока. Сярэдні кошт жылой нерухомасці ў гэтай афрыканскай краіне складае 144 800 еўра, а сярэдні гадавы даход сям’і знаходзіцца на ўзроўні 2145 еўра. На другім месцы размясціўся Пакістан, дзе набыць кватэру можна праз 40,6 гадоў працы. Сярэдняя цана жылля тут складае 74 953 тысячы еўра, сярэдні гадавы даход — 1846 еўра.

Замыкае тройку лідараў Чарнагорыя, дзе сярэдні кошт кватэры складае 151 155 тыс. еўра, а сярэдні даход — 5038 еўра. Набыць жыллё чарнагорац можа, адкладаючы зарплату на працягу 30 гадоў.

Расія ў рэйтынгу заняла пятае месца. Паводле даследавання, сярэдні кошт кватэры ў Маскве складае 303 151 тысячы еўра пры сярэднім гадавым даходзе сям’і ў 11 615 еўра. У рэгіёнах гэтыя паказчыкі складаюць 64 102 тысячы і 3080 еўра адпаведна. Такім чынам, сярэднестатыстычнаму расійцу трэба збіраць на нерухомасць 26,1 года.

Найбольш даступная нерухомасць знаходзіцца ў ЗША. Пры сярэднім кошце жылля ў 95 536 тысячы еўра, сярэдні гадавы даход сям’і складае 35 384 тысячы еўра. Такім чынам, набыць кватэру амерыканец можа ўжо праз 2,7 гады працы. На другім месцы — Дамініканская Рэспубліка, грамадзянам якой для куплі жылля сярэднюю зарплату трэба адкладаць на працягу 3,5 гадоў (кошт жылля — 33 516 тысячы еўра, прыбытак — 9576 еўра). Трэцюю пазіцыю займае Чылі з паказчыкам у 4,05 года (сярэдняя цана кватэры — 45 794 тысячы еўра; гадавы даход — 11 307 тысячы еўра).

На чацвертым месцы апынулася Швецыя (4,2 года). Сярэдняя цана кватэры тут складае 119 536 тысячы еўра, сярэдні даход — 28 461 тысячы еўра. Бельгія замыкае пяцёрку лідараў з паказчыкам у 4,3 года (сярэдняя цана жылля — 121 723 тысячы еўра, прыбытак сям’і — 28 307 тысячы еўра).

afn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031