У доме, які будуе Юрый Чыж, раскупілі кватэры за мільён даляраў
Забудоўшчык, кампанія «Трайпл», абяцае здаць элітнае жыллё толькі ў 2012 годзе.
Кватэры цаной мільён даляраў у элітным доме «Каля Траецкага» прадмесця ў Мінску раскупленыя. Забудоўшчык, кампанія «Трайпл», абяцае здаць элітнае жыллё толькі ў 2012 годзе, але на сённяшні дзень з 215 кватэр пакупніка чакаюць толькі 43.
Прычым разабраныя менавіта самыя дарагія двухузроўневыя кватэры на верхніх паверхах, з вялікімі зялёнымі тэрасамі. Раней на сайце забудоўшчыка пяціпакаёўка агульнай плошчай каля 500 квадратных метраў каштавала 1 мільён 10 тысяч даляраў.
А былі яшчэ кватэры з 6 ды 8 пакоямі! Цяпер іх няма. Засталіся ў асноўным кватэры на першых паверхах, ад 300 тысяч даляраў. Самыя ж дарагія на сёння — «усяго толькі» па 750 тысяч.
«На сённяшні дзень — прыкладна 750 тысяч даляраў. Адразу трэба заплаціць 30%, а астатняе да канца года», — расказалі Еўрарадыё ў фірме «Трайпл».
Між тым прадстаўнік кампаніі адмовіўся казаць, колькі кватэр за мільён было прададзена. Але адзначыў, што асноўная колькасць пакупнікоў — беларусы, хоць ёсць і замежнікі. Больш за тое, на думку прадстаўніка «Трайпла», тыя, хто ўжо набыў кватэру, крэдытаў не бралі: маўляў, гэта іх уласныя накапленні.
У іншым элітным жыллёвым комплексе — «Маяк Мінска», які яшчэ не хутка будзе дабудаваны, — засталося толькі 10% вольных кватэр. Тут таксама асноўнымі гаспадарамі сталі жыхары Беларусі, але набывалі яны кватэры не толькі за назбіраныя грошы.
«Маяк Мінска»: «
Варта адзначыць, што кватэры ў комплексе «Маяк Мінска» таннейшыя, чым у доме «Каля Траецкага». Усё ж далёкасць ад цэнтра ўплывае.
«Маяк Мінска»: «1400 даляраў дзесьці, 1350 за метр. Сярэдняя цана кватэры… не магу сказаць, бо яны вельмі розныя. Зноў жа часам набывалі па дзве, па тры кватэры, каб іх пасля аб’яднаць — і гэта быў самы дарагі варыянт».
У адным з найбуйнейшых мінскіх агенцтваў нерухомасці «Мая сталіца» Еўрарадыё паведамілі, што нават угоды на 600 тысяч даляраў досыць рэдкія, нягледзячы на высокую актыўнасць пакупнікоў у мінулым годзе. А амаль цалкам раскупленыя кватэры ў элітных новабудоўлях, на думку прадстаўніка агенцтва, паказалі, колькі ў нашай краіне багатых людзей.
«Мая сталіца»: «Гэты дом, напэўна, і паказаў тую нешматлікую частку багатых людзей, якія жадаюць мець нерухомасць у Беларусі. Увогуле, заўсёды змены на рынку нерухомасці ў Беларусі звязаныя з магчымасцю людзей крэдытавацца. Як толькі стаўка рэфінансавання пачала падаць, а за мінулы год яна ўпала тры разы, адразу ажывіўся попыт. І гэты перыяд быў дастаткова актыўным. Заўтра ці сёння ў нас змяняецца стаўка рэфінансавання, і што будзе далей — невядома».
Для параўнання: за мільён даляраў сёння прапануюць двухузроўневыя апартаменты з мэбляй у цэнтры





