Улады Беларусі знайшлі новага інвестара пад забудову Парка высокіх тэхналогій
Урад РБ вырашыў замяніць інвестара ў будаўніцтва комплексу аб’ектаў нерухомасці Парка высокіх тэхналогій у надзеі, што праект зрушыцца з мёртвай кропкі.
Пастановай Саўміна № 561 ад 30 красавіка Мінгарвыканкаму даручана разарваць падпісаную ў красавіку 2008 года інвестыцыйную дамову з кампаніяй Lyons Financial Solutions Limited і заключыць новую інвестдамову са Svitland Development Limited, зарэгістраванай на Кіпры (рэгістрацыйны нумар НЕ 170699).
«…пры заключэнні дамоваў з кампаніяй Svitland Development Limited усталяваць тэрмін завяршэння будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю аб’ектаў нерухомасці — 2013 г.», — адзначаецца ў дакуменце.
Акрамя таго, Мінгарвыканкаму даручана «ажыццявіць праектаванне, будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю на тэрыторыі ПВТ пазаквартальнай інжынернай і транспартнай інфраструктуры, аб’екта адукацыі, які ўключае дзіцячую дашкольную ўстанову на 95 месцаў і пачатковую школу на 160 навучэнцаў, спартыўны цэнтр, два жылыя дамы, за кошт сродкаў бюджэту г. Мінска і чатырох жылых дамоў шляхам стварэння
Таксама Мінэнергетыкі даручана забяспечыць праектаванне і будаўніцтва аб’ектаў «Рэканструкцыя ПС 110/10» Азярышча» ў 2011 годзе і «Будаўніцтва ПС ПА кВ «Рагачоўская» ў III квартале 2013 г., а НАН РБ — «забяспечыць капітальны рамонт фасадаў наяўных будынкаў <…> з добраўпарадкаваннем тэрыторыі ў межах ПВТ і прылеглых тэрыторый да 2013 года».





