Знайсці
27.06.2011 / 15:289РусŁacБел

Мінэканомікі: будматэрыялы не падаражалі ні на рубель

Афіцыйная статыстыка: індэкс будаўніча-мантажных прац за месяц склаў 100,96%, а будаўнічыя матэрыялы каштавалі роўна столькі ж, колькі і ў маі.

Міністэрства эканомікі Беларусі назвала новы індэкс будаўніча-мантажных прац. Ім вызначаецца, наколькі вырас кошт будоўлі ў параўнанні з папярэднім месяцам. На гэтыя лічбы абапіраецца, у прыватнасці, кошт квадратнага метра пры долевым будаўніцтве. Большасць дамоў прадугледжвае плаўнае падаражанне кватэр.

У чэрвені індэкс склаў 100,96%, прытым што,

па падліках Мінэканомікі, кошт будаўнічых матэрыялаў, вырабаў і канструкцый не падаражаў на рубель!
Індэкс у гэтай катэгорыі склаў… 100,000%.

Забудоўшчыкі ўпэўненыя, што такія лічбы не адпавядаюць рэчаіснасці. У апошнія месяцы нізкі індэкс дасягаўся за кошт рэзкага змяшчэння адлічэнняў на «планавае назапашванне сродкаў». Іншымі словамі, падушка бяспекі забудоўшчыкаў зціскаецца з кожным месяцам.

Між тым досыць параўнаць прайс-лісты любога Камбіната будаўнічых матэрыялаў, каб пабачыць рэальны рост цаны.

Яўген Васількоў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031