Што за рэзідэнцыя будуецца на беразе Мінскага мора?
Насупраць урадавай рэзідэнцыі «Заслаўе» будуецца загадкавы жылы комплекс.
Насупраць урадавай рэзідэнцыі «Заслаўе» будуецца загадкавы жылы комплекс.
У першы раз да тэмы ўрадавых рэзідэнцый «Наша Ніва» звярнулася год таму. У артыкуле «Дзе жыве Лукашэнка?» мы налічылі з дзясятак «ставак» выканаўчай улады, раскіданых па ўсёй краіне. Яшчэ адну, адзінаццатую, павінен быў пабудаваць на тэрыторыі Белавежскай пушчы Юрый Чыж са сваёй кампаніяй «Трайпл».
Прайшоў год. Мінулі прэзідэнцкія выбары, Беларусь трапіла ў эканамічны крызіc, а рэзідэнцыі тым часам… пачалі множыцца. Не паспела насельніцтва абмеркаваць будаўніцтва яшчэ аднаго будынка для высокапастаўленых наведніаў (між іншым, дванаццатага) на Браслаўскіх азёрах, як высветлілася, што на падыходзе і чарговая будоўля! Падрыхтоўчыя працы распачаліся ў сталіцы на ўчастку паміж вуліцай Арлоўскай і праспектам Пераможцаў.
А тыдзень таму чытач з Мінскага раёна даслаў інфармацыю
«У нас штосьці будуецца. Усе кажуць, што гэта новыя Дразды.Невялікі такі спальны раён з 5 домікаў. Тры вялікія будынкі. І дзве меншыя хаткі. А таксама цяпліца, сховішча для гародніны, лазня агульная з вялікім басейнам + лазня меншая. Таксама будаўнікі расказваюць, што будуецца
Знаходзіцца ўсё гэта на процілеглым беразе Мінскага мора насупраць урадавай рэзідэнцыі».
Інфармацыя падалася нам цікавай.
…Траса ў лесе каля Мінскага мора, за пару кіламетраў да рэзідэнцыі
ПразПрацы пачаліся 18 сакавіка 2009 года (указаны нават дзень!) і мусілі скончыцца ў снежні 2009 года. Пакуль фатаграфуем пашпарт, вароты ад’язджаюць у бок і насустрач выходзіць ахоўнік. Ён неагрэсіўна, але настойліва адмаўляецца адказваць на пытанні любога кшталту. «Кажуць, тут паблізу рэзідэнцыя будуецца?» — «З’ездзіце ў „Дразды“ і спытайце». «А тут будаўніцтва ўжо скончылася?» — «Званіце забудоўшчыку». Разумеем, што нічога ўцямнага ахоўнік не скажа, і адпраўляемся далей. Вакол варотаў — некалькі трактараў і дзясяткі бытовак для рабочых. Значыцца, будаўніцтва працягваецца.кіламетр-два па правым баку бачым агароджу нейкай будоўлі. На пашпарце аб’екта ўказана, што тут узводзіцца «Жылы комплекс «Усход». Замоўца — СААТ «УсходБуд».
Неўзабаве яшчэ адно разгалінаванне. Як высветлілася пасля, дарога вядзе проста да пляжа, на які ўслед за намі праскоквае прадстаўнічы чорны «Мерсэдэс» з элітным нумарам
Пакруціўшыся вакол узбярэжжа, так і не знаходзім ніводнага падазронага месца. А вось вярнуўшыся ў Мінск, пачынаем наводзіць даведкі, што за загадкавы комплекс «Усход»?
Як высветлілася,Адзіны ўказаны на пашпарце аб’екта тэлефонны нумар «УсходБуда» ўвесь час працуе ў рэжыме факса.кампанія-забудоўшчык не мае ні тое што ніводнага пабудаванага аб’екта, але і нават уласнага сайта у інтэрнэце. І такой кампаніі дазваляюць будавацца за пару сотняў метраў ад кіраўніка дзяржавы?!
Загадак шмат — напрыклад, нідзе і ніколі катэджы ў элітным комплексе не выстаўляліся на продаж і не рэкламаваліся.Адзіную інфармацыю пра «Усход» удалося знайсці на сайце кампаніі
«Мы з’яўляемся генеральным праектавальнікам жылога комплексу катэджнага тыпу сумарнай плошчай каля 12 000 м².
Апроч распрацоўкі ўсіх частак праектнай дакументацыі, мы таксама ажыццяўляем мантаж сістэм ацяплення, вентыляцыі, кандыцыянавання, цеплазабеспячэння, аўтаматыкі, дыспетчарызацыі, водазабеспячэння і каналізацыі. На гэтым аб’екце мы таксама ажыццяўляем поўны комплекс працаў па будове кацельняў і топак.
Акрамя гэтага, мы выканалі пастаўку на гэты аб’ект абсталявання для сістэм атаплення, вентыляцыі, кандыцыянавання і кацельнага абсталявання, сярод якога: катлы Viessmann, вентустаноўкі VBW і DOSPEL,
На спадарожнікавай мапе ад Google Maps бачна, што месца будаўніцтва знаходзіцца насамрэч насупраць ужо існуючай рэзідэнцыі, у адной з затокаў Мінскага мора.Падыходзіць пад апісанне чытача «Нашай Нівы» і выгляд комплексу — некалькі катэджаў з чырвоным дахам.
Назваць са 100%-ай гарантыяй жылы комплекс «Усход» чарговай урадавай рэзідэнцыяй пакуль што нельга, але месца размяшчэння (насупраць існуючай рэзідэнцыі), рэжым аб’екта (ахова, вароты і трохметровы плот) і поўная адсутнасць інфармацыі пра продаж катэджаў як мінімум даюць падставы думаць, што інфармацыя, дасланая чытачом, праўдзівая. Застаецца даведацца, хто з дзяржаўных чыноўнікаў будзе выкарыстоўваць жылы комплекс на тры сям’і.
P. S. Як высветлілася, юрыдычны адрас замоўцы будаўніцтва цалкам супалае з рэквізітамі«Мінск-Сіці» . Гэта дадатковае пацвярджэнне версіі чытача «Наша Ніва», які паведаміў, што новую рэзідэнцыю будуе задарма расійская «Ітэра» ў абмен на прадастаўленне выгадных участкаў у цэнтры Мінска.





