Знайсці
30.11.2011 / 13:4835РусŁacБел

У Нацыянальнай бібліятэцы адкрылі пункт калектыўнага карыстання туалетнай паперай + фота

Ноу-хау беларускай эканомікі — адзін рулон на ўсе кабінкі.

Нацыянальную бібліятэку дзяржаўная прапаганда называе тварам Мінска. Туды водзяць экскурсіі з усёй Беларусі, праводзяць міжнародныя форумы і семінары, абслугоўваюць замежныя дэлегацыі. Гэта не проста будынак, гэта доказ прагрэсіўнасці лукашэнкаўскай мадэлі і яе поспехаў. Пра яе вартасці і хібы было сказана і напісана столькі, што пра гэта можна складаць кнігі, але чарговае новаўвядзенне смяшыць да колікаў.

У прыбіральні бібліятэкі вісіць вялікі жоўты ўказальнік «Туалетная бумага» са стрэлачкай, якая паказвае на апарат, адкуль звычайна бяруць паперу, каб выцерці рукі.

А вось у кабінках паперы няма!
Ні ў адной з дзясятка. Апарат (такі самы, нібыта з папяровамі ручнікамі) у кожнай з іх вісіць — але пусты.

Атрымліваецца, згодна з логікай адміністрацыі, наведвальнік мусіць зайсці ў прыбіральню і ўзяць сабе паперы па патрэбах. Калі раптам не хопіць —

са спушчанымі штанамі прабегчыся да апарата зноў і атрымаць новую порцыю.
Вось такая эканомія ў заможнай Беларусі.

Парадаваўшыся вынаходніцтву, хочацца параіць адміністрацыі бібліятэкі ўвесці норму туалетнай паперы на чалавека ў месяц. Напрыклад,

першыя чатыры разы ён атрымае паперу бясплатна, у наступныя разы — па «эканамічна абгрунтаваных цэнах».

ЯМ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930