Знайсці
30.11.2011 / 11:418РусŁacБел

Новая ідэалогія моладзі: постканс'юмерызм

Тыповы выхаванец капіталізму сутыкаецца з праблемай, што не можа пачуцца шчаслівым, калі не будзе ўвесь час спажываць і спажываць.

Дзень без закупаў ужо з дзясятак гадоў адзначаецца ў апошнія выходныя лістапада, акурат паміж «Чорнай пятніцай» і «Кіберпанядзелкам», якія ва ўсім капіталістычным свеце традыцыйна лічацца самымі насычанымі днямі перадсвяточных афлайн- і анлайн-распродажаў адпаведна.

Праз розныя пратэстныя акцыі іх удзельнікі — прыхільнікі філасофіі постканс’юмерызму — імкнуцца звярнуць увагу на праблему залішняга спажывання.

Постканс’юмерысты называюць свой рух аднаўленнем гуманізму, з яго верай у тое, што чалавек — гэта не тыя рэчы, якія ён купляе, спажывае і якімі валодае.
Постканс’юмерызм заклікае да асабістай грамадзянскай адказнасці ў свеце камерцыі, да свабоднага выбару, сапраўды свабоднага, а не навязанага рэкламай. Гэтая ідэя нарадзілася з праблемы залішняй вытворчасці.
Годзе ўжо множыць камп’ютары, мабілкі ды плюшавых мядзведзяў — іх і так дастаткова на Зямлі.
Менш карпарацыяў — больш малых гаспадарак.

Прынцыпы постканс’юмерызму

1. Сачы за сваім бюджэтам.

Не набывай таго, што табе не абавязкова. Каму ад такіх закупак лепш?

2. Купляй лакальна.

Заходнія актывісты раяць ігнараваць вялікія сеткавыя гіпермаркеты і падтрымліваць лакальныя крамы на раёне. Напрыклад, замест нідэрландскай бульбы ў «Прэстане» лепш купць пару кіло ў бабы Галі. Назад — да Камароўкі!

3. Вучыся атрымліваць задавальненне ад свайго «адчування досыць».

Тыповы выхаванец капіталізму сутыкаецца з праблемай, што не можа пачуцца шчаслівым, калі не будзе ўвесь час спажываць, спажываць і спажываць. Гэта такая ж залежнасць, як курэнне.

4. Ігнаруй святочныя распродажы.

Навучыся атрымліваць асалоду падчас святаў, не падкормліваючы заходнюю спажывецкую машыну, калі не хочаш стаць прадметам жартаў у медыях.

5. Супраціўляйся рэкламным атакам у медыях.

Не пускай сліну на акцыю «дзве кофтачкі за цану адной». Падумай,

на халеру табе ўвогуле гэтая модная ануча (тым больш дзве), калі шафа і так заваленая.

6. Расказвай пра адказнае спажыванне сябрам.

Але не будзь настойлівы: постканс’юмерызм не мусіць зрабіцца яшчэ адным пустым брэндам, проста «таму што модна».

7. Змяняй сваё жыццё патроху.

Рабіся больш адказным у стаўленні да экалогіі ды палітыкі. Велік з палітычнай налепкай на раме — гэта звычайны атрыбут постканс’юмерыста.

8. Пазбаўся звычкі абнаўлення.

Памятай, што зусім не абавязкова набываць iPhone 4S замест iPhone 4. Няўжо табе сапраўды мала ранейшай версіі?

9. Уключы мазгі і рукі!

Удзельнічай у дабрачыннасці, мяняйся рэчамі з сябрамі, D.I.Y. — гэта значыць «Do It Yourself», «Рабі тое сам».

10. Далучайся да глабальнага постканс’юмерысцкага руху праз інтэрнэт:

http://www.postconsumerism.com

http://www.postconsumers.com

Паводле 34mag.net

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930