Знайсці
20.01.2012 / 10:38РусŁacБел

Двухпакаёўка ў дзяржаўным арэндным доме будзе каштаваць да $440 на месяц

Звярнуцца да прыватнікаў атрымаецца танней.

Ужо сёлета ў Менску з’явяцца першыя арэндныя дамы. Ва ўсім горадзе пабудуюць панэльныя дамы, у якія пачнуць рассяляць людзей з чаргі на паляпшэнне жыллёвых умоваў. Кватэры ў іх будуць здаваць на доўгі тэрмін.

«Будоўля арэндных дамоў распачалася ў Першамайскім раёне яшчэ ў канцы мінулага года, — распавядае кіраўнік упраўлення жыллёвай палітыкі Менскага гарвыканкаму Аляксандр Аўраменка. — 

Яны будуць месціцца ў мікрараёне Акадэмгарадок, каля Парку высокіх тэхналогіяў. Хутчэй за ўсё, працаўнікі Парку там і будуць жыць».

Тым часам Савет Міністраў прыняў пастанову, у якой вызначаецца, колькі будзе каштаваць жытло ў такіх арэндных дамах. За кожны квадратны метр плошчы давядзецца плаціць 0,2 базавай велічыні. Але выканкамы будуць ужываць каэфіцыенты павышэння — ад 1 да 3. Такім чынам, ад красавіка двухпакаёвая кватэра (60 кв. м) у найлепшай зоне планіроўкі Менску будзе каштаваць каля $ 440 на месяц.

А вось аднапакаёўку (35 кв. м.) у менш прэстыжным раёне сталіцы можна будзе паспрабаваць знайсці ўсяго за $ 85.

Наколькі гэта адпавядае коштам на рынку нерухомасці?

«Паводле апісаных параметраў можна без праблемаў знайсці двухпакаёвыя кватэры ў цэнтры за $ 250–300, а аднапакаёўкі ў Шабанах — за $ 160–180, — кажуць у агенцтве нерухомасці „Твая сталіца“. — Найчасцей кватэры здаюць хоць з нейкаю мэбляю».

А вось дзяржаўныя арэндныя кватэры будуць пустыя.
Затое выселіць наймальнікаў з іх будзе цяжка — пры своечасовай аплаце камунальных паслугаў і выкананні астатніх патрабаванняў дамова мусіць працягвацца аўтаматычна — хоць да бясконцасці.

Belsat.eu

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031