Знайсці
26.01.2012 / 11:351РусŁacБел

Квадратны метр на «другасным рынку» ў Мінску ў студзені — $1 200

Цана продажаў застаецца практычна нязменнай вось ужо два гады.

Сярэдняя цана квадратнага метра ў кватэрах стандартных спажывецкіх якасцяў, прададзеных на другасным рынку жылой нерухомасці Менска ў першыя тыдні 2012 года, склала каля $ 1,2 тыс, паведаміла намеснік дырэктара па продажах на другасным рынку жылля групы кампаній «Твая сталіца» Святлана Кудзелка.

«На другасным рынку жылой нерухомасці Менска захаваліся тэндэнцыі мінулага года. Сярэдняя цана квадратнага метра застаецца нязменнай і складае каля $ 1,2 тыс.

Аднапакаёвыя кватэры ў першыя тыдні года прадаваліся па $1240 за квадратны метр, двухпакаёвыя — $1180, а трохпакаёвыя — $1113», — адзначыла спецыяліст.

Што да кошту хрушчовак і шматпакаёвых кватэр 70-х гадоў пабудовы, то там назіраецца змяненне цаны квадратнага метра ў бок паніжэння.

«Хрушчоўкі сёння каштуюць па $1 тыс. за квадратны метр, а чатырохпакаёвыя кватэры 70-х гадоў падаюць у цане ніжэй за $1 тыс. за квадратны метр», — паведаміла Святлана Кудзелка
.

Кошт квадратнага метра на другасным рынку жылой нерухомасці Мінска, на думку прадстаўніка групы кампаній, застаецца нязменным, так як сёння захоўваецца баланс паміж прапановамі і попытам. «На гэты момант няма ні павышанага попыту, які мог бы правакаваць рост коштаў, ні залішніх прапаноў, калі прыходзіцца зніжаць кошт. Сітуацыя стабільная, і мы прагназуем, што ў бліжэйшы час яна такой і застанецца», — лічыць эксперт.

Таксама Святлана Кудзелка распавяла, што на другасным рынку жылой нерухомасці беларускай сталіцы назіраецца частковы пераход пакупнікоў на рынак новабудоўляў у прыгарадзе.

На яе думку, гэта тлумачыцца тым, што сёння за тыя грошы, за якія можна купіць кватэру на другасным рынку Мінска, можна купіць новую кватэру ў прыгарадзе ў дзесяці хвілінах язды ад сталіцы.
«У бліжэйшы прыгарад пацягнуліся тыя людзі, хто ў прыярытэт ставіць куплю новага жылля», — адзначыла намеснік дырэктара па продажах на другасным рынку жылля групы кампаній «Твая сталіца».

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера