Знайсці
10.02.2012 / 13:582РусŁacБел

Урад чакае, што будаўніцтва падаражэе на год на 66%

Сярэдні кошт квадратнага метра жылля для чаргавікоў вызначаны сёлета ў памеры 3,6 мільёна рублёў.

Iндэкс будаўніча-мантажных работ на 2012 год запланаваны ў памеры 166%.
«Задача па аптымізацыі кошту будаўніцтва жылля стаяла перад намі летась і яна актуальная і ў гэтым годзе», — адзначае міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Нічкасаў.

«Статыстыка паказала, што па выніках мінулага года сярэдні кошт будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай склаў 2 млн 400 тысяч рублёў. Тут маецца на ўвазе будаўніцтва жылых дамоў усіх канструктыўных схем, якое падаражэла за год на 41%. Так, каб утрымаць кошт жылля ў гэтых запланаваных межах, міністэрства ажыццяўляла рэгуляванне цэн у галіне. Рэнтабельнасць домабудаўнічай вытворчасці дасягала часам нуля. Будаўнікі выконвалі пастаўленыя задачы з разуменнем».

«Кошт будаўніцтва жылля павялічваецца штогод. Аднак і сёлета мы будзем весці палітыку па стрымліванні цэн у сферы жыллёвага будаўніцтва. Разам з тым у гэтым працэсе трэба прытрымлівацца залатой сярэдзіны, каб будаўнічыя арганізацыі працавалі са станоўчай рэнтабельнасцю».

«Прагнозны індэкс будаўніча-мантажных работ на 2012 год запланаваны ў памеры 166%. Сярэдні кошт квадратнага метра жылля для чаргавікоў вызначаны сёлета ў памеры 3,6 мільёна рублёў. Гэта разлічаны сярэднегадавы кошт жыллёвага квадрата ў дамах, якія будуюцца з дзяржаўнай падтрымкай».

«Звязда»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031