Знайсці
14.02.2012 / 17:08РусŁacБел

Пражываючых у арэндным дзяржжыллі не будуць выключаць са спіса чаргавікоў

Пражываючых у дзяржаўным жыллі камерцыйнага карыстання не будуць выключаць са спіса маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін.

«Засяленне ў арэнднае дзяржжыллё не здымае грамадзяніна з чаргі маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў», — заявіў віцэ-прэм’ер.

Анатоль Калінін таксама паведаміў, што ў 2012 годзе ў Беларусі плануецца пабудаваць 10 жылых дамоў камерцыйнага карыстання, тры з іх будуць узведзены ў Мінску. «Будаўніцтва гэтых дамоў з’яўляецца пілотным праектам. Узводзіцца яны будуць за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў», — адзначыў ён.

Паводле слоў намесніка прэм’ер-міністра, будаўніцтва жылых памяшканняў арэнднага плана з’яўляецца нявывучаным для Беларусі пластом, які трэба адпрацаваць. «У большай ступені будзем выкарыстоўваць сусветную практыку. Дзяржжыллё камерцыйнага карыстання дасць магчымасць людзям замацоўвацца не па месцы жыхарства, а па месцы сваёй работы. Сёння ў свеце распаўсюджана практыка эміграцыі ў месцы вялікай колькасці рабочых месц, — паведаміў Анатоль Калінін. — Раней у Беларусі ўсё будавалася ва ўласнасць, у бліжэйшыя гады ў гэтым напрамку многае зменіцца».

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031