Знайсці
24.02.2012 / 00:0116РусŁacБел

Рэзідэнцыю на Мінскім моры дабудавалі

Расійская «Ітэра» сыходзіць з Беларусі, затое пакідае таямнічы жылы комплекс за калючым дротам.

Пра новую таямнічую рэзідэнцыю, якая будуецца на беразе Мінскага мора, «Наша Ніва» ўпершыню напісала ў ліпені 2011 года. Тады чытач з Мінскага раёна паведаміў нам пра

«новыя Дразды» — невялікі раён на пяць домікаў з лазняй, басейнам і фізкультурна-аздараўляльным комплексам.

У лесе каля Мінскага мора якраз знайшоўся той самы жылы комплекс «Усход». Элітнае будаўніцтва тады яшчэ працягвалася. Забудоўшчык — СААТ «УсходБел» — па «выпадковым» супадзенні меў той аднолькавы юрыдычны адрас з кампаніяй «Ітэра-Бел», якая атрымала ўчастак пад бізнэс-квартал«Мінск-Сіці».

А вось будаўнічыя працы, напрыклад, праводзіла ТАА «ТДТ», якое дагэтуль вызваленае ад падатку на прыбытак як удзельнік будаўніцтва «Мінск-Сіці».

Гэтыя факты ўскосна пацвярджалі інфармацыю, што рэзідэнцыя на Мінскім моры пабудавана расійскай «Ітэрай» узамен на ласы кавалак пасярод Мінска.
Цяпер, калі расіяне не паразумеліся з беларускімі ўладамі і аказаліся выкінутыя з рэалізацыі «Мінск-Сіці», мы вырашылі яшчэ раз палюбавацца на новую рэзідэнцыю.

З часу папярэдняй паездкі прайшла больш чым паўгода.

За гэты час на павароце да «Усходу» ўзнік знак «Рух забаронены». Забаранілі, дарэчы і спыняцца на дарозе.

Кіруемся знаёмым маршрутам. Ужо здалёк відаць, што адбыліся істотныя змены. Па-першае, усе будаўнічыя часовыя пабудовы зніклі разам з пашпартам аб’екта, вызваліўшы месца пад міні-стаянку для аўтамабіляў. Па-другое,

па ўсім перыметры агароджы з’явіўся калючы дрот — відаць, гасцей ва «Усходзе» не чакаюць. Каб іх папярэдзіць іх з’яўленне, растаўленыя і камеры відэаназірання. А каб зусім застрашыць выпадковых мінакоў, вісяць таблічкі «Забароненая зона. Праход забаронены»

Адметна, што рамонтнікі, якія круцяцца побач з дарогай, не задумваючыся, называюць комплекс «рэзідэнцыяй». «Як ты кажаш? «Усход»? — смяюцца яны. — 

Рэзідэнцыя гэта, што ж яшчэ».

Па спадарожнікавым здымку можна разглядзець, што будаўнікі дарабілі ў элітным пасёлку міні-футбольнае поле і басейн, каб гаспадары «маёнткаў» маглі займацца спортам. Разабраць астатнія здымкі складаней, але, як і пісаў наш чытач, год таму, тры вялікія дамы тут ёсць.

Ахоўнікі на ўваходзе ў комплекс нешматслоўныя.

«Пакіньце, калі ласка, тэрыторыю. Мы не ўпаўнаважаныя з вамі размаўляць», —
адказваюць яны на ўсе пытанні, так і не намякнуўшы, што за вялікая сям’я хаваецца за калючым дротам рэзідэнцыі, якую ахоўваюць з прэзідэнцкім размахам.

Ягор Марціновіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031