Знайсці
30.03.2012 / 12:54РусŁacБел

Дзяржава і прыватны бізнэс разгарнулі будоўлю гатэляў у Мінску

У Мінску ідзе будаўніцтва больш чым 15 шматфункцыянальных цэнтраў, у склад якіх будуць уваходзіць і гатэлі. Хто іх будуе?

Наколькі рэальна здаць гатэлі да пачатку 2014 года? Колькі турыстаў яны змогуць прыняць?

Усе гэтыя праекты ўмоўна можна падзяліць на дзве катэгорыі па структуры ўласнасці: дзяржаўныя і недзяржаўныя, дзе заказчыкамі выступаюць альбо кампаніі з замежным капіталам, альбо прыватны беларускі бізнэс.

Варта адзначыць, што на дадзены момант большасць мінскіх гатэляў належыць дзяржаве ў асобе Ўпраўлення справамі прэзідэнта і Мінгарвыканкама. У будуюцца аб’ектах інтарэсы дзяржавы і прыватнага бізнэсу падзяліліся амаль на парытэтнай аснове.

Дзяржаўныя праекты

Першай у найбліжэйшыя месяцы завершыцца рэканструкцыя дома № 11 на вуліцы Інтэрнацыянальнай, у якім размесціцца гатэль «Гарнье», які атрымае статус трох зорак. Вядома, што там будзе 50 нумароў. Разынкай гатэля стануць вітражы на лесвіцах з выявамі старога Мінска. Да рэвалюцыі тут быў прыватны гатэль, якая належала Берку Суціну і называлася яго прозвішчам. ААТ «Мінатэль», заказчык праекта, вырашыў назваць яго імем іншага дарэвалюцыйнага гатэля.

На месцы гатэля «Кастрычніцкі» побач з Адміністрацыяй прэзідэнта ўзводзіцца «Прэзідэнт-гатэль».
Улады Мінска абяцаюць здаць аб’ект у другой палове гэтага года. Як сказаў агенцтву «Мінск-Навіны» дырэктар РУП «Гатэль «Мінск» Мікалай Жураўскі, цяпер у новым комплексе ідуць мантажныя і аддзелачныя работы. Пасля іх заканчэння спатрэбіцца яшчэ некалькі месяцаў на ўстаноўку і наладку абсталявання, мэблі.

У новым гатэлі будзе два жылыя корпусы на 11 і 9 паверхаў на 154 нумары, у тым ліку VIP-нумар плошчай 500 кв.м з уласнай саунай.

«Прэзідэнт-гатэль» будуе турэцкая кампанія «Эмсаш», прыцягваючы крэдытную лінію Туркі Эксімбанка. Крэдыт у суме 50,9 млн даляраў выдадзены Беларусбанку для РУП «Гатэль «Мінск», які з’яўляецца заказчыкам «Прэзідэнт-гатэля».

КУП «Мінская спадчына» ў самым цэнтры горада займаецца рэканструкцыяй помнікаў архітэктуры XVII–XIХ стст. з прыстасаваннем іх пад гатэлі. Адна з іх будзе размяшчацца па вул. Замкавай (на 27 нумароў), другая — па вул. Кірылы і Мяфодзія (на 49 нумароў). Гатэлі будуць класа тры і чатыры зоркі.

Шэраг гісторыкаў выступае супраць узвядзення ў гэтым месцы гатэльных і гандлёвых комплексаў.

Другі корпус гатэля «Вікторыя» ў параўнанні з першым будзе выглядаць больш маштабна. У 4-зоркавым гатэлі на 21-м паверсе размесцяцца 286 нумароў. Кошт праекта складае каля 50 млн еўра. Забудоўшчыкам выступае польская кампанія «Унібеп», заказчыкам — камунальнае прадпрыемства «Бізнэс-цэнтр «Сталіца».

Працягваецца рэканструкцыя і гатэля «Беларусь».
Да яе цяперашніх 22 паверхаў плануецца дабудаваць яшчэ два, мадэрнізаваць фасад і абсталяваць на даху назіральную пляцоўку. У выніку 802 турыстаў можна будзе размясціць у 482 нумарах. У «Мінатэль» спадзяюцца, што ўсе працы на аб’екце будуць завершаныя да канца 2013 года, «а можа, і раней».

Упраўленне бытавога і гатэльнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама з’яўляецца заказчыкам гатэльнага комплексу побач з «Чыжоўка-Арэна». Гатэль мае наступныя характарыстыкі: тры зоркі, 115 нумароў на 174 чалавека.

Гатэль сеткі Radisson (4 зоркі) уваходзіць у склад комплексу новай штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Летась будаўніцтва было прыпыненае праз змену ўласніка «Банка Масквы», быў асноўным фінансістам праекта. У кампаніі «Алімпійскі дом», які выступае заказчыкам праекта, сказалі, што «будаўніцтва адноўленае за кошт прыцягнення крэдытных сродкаў іншага банка». «Непрадбачаныя абставіны» запатрабавалі ўнясення змяненняў ва ўказ прэзідэнта. «Да чэмпіянату свету — 2014 гэты аб’ект рэальна здаць у эксплуатацыю», — сказаў толькі прадстаўнік кампаніі, адмовіўшыся ад падрабязных каментароў.

Недзяржаўны сектар

Будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу з гатэлем Kempinski побач з будынкам Белдзяржцырка плануецца завяршыць да чэмпіянату свету — 2014 у Мінску.
Пяцізоркавы праект будзе мець 213 нумароў.

Заказчык будаўніцтва — кампанія «Эліт Эстэйт»: саюз маскоўскага «Сіці-Эстэйта» і беларускага «Трайпла». Гэтая тая самая кампанія, да якой мае дачыненне Юрый Чыж, але якая не трапіла пад санкцыі ЕС. Такое рашэнне змагла пралабіяваць Славенія. Кампанія з гэтай краіны Riko выступае генпадрадчыкам праекта.

«Сыравінныя рэсурсы» ўзводзяць пяцізоркавы гатэль на 243 нумары ў раёне вуліцы Нававіленскай і Канатнага завулка. Вокны будуць выходзіць на Камсамольскае возера. Чакаецца, што аператарам гатэля будзе сусветная сетка Hyatt Regency. Інвестарам выступае лівана-непальскі холдынг «БНК-Інжынірынг», саўладальнікам і кіраўніком якога з’яўляецца Абдо Рамэа Абдо, які шмат гадоў таму прыехаў у Беларусь з Лівана. Аб’ём інвестыцый ацэньваецца ў 60 млн даляраў.

У самым пачатку праспекта Дзяржынскага чатырохзоркавы гатэль пачалі будаваць расійскі алігарх Міхаіл Гуцарыеў і яго сям’я.
Заказчык праекта — кампанія «Моспромстрой-Отэль», якая з’яўляецца даччынай структурай аднаго з найбуйнейшых маскоўскіх дэвелапераў «Моспромстрой». Варта адзначыць, што ў расійскай сталіцы кампаніі належаць сеткі гатэляў Holiday Inn і Marriott. Назва гатэля ў Мінску пакуль не выдаецца. Вядома толькі, што ён будзе мець 11 паверхаў і 264 нумары, на апошнім паверсе будуць прэзідэнцкія і консульскія нумары.

Варта нагадаць, што ў Гуцырыева з нядаўніх часоў акрамя нафтавых інтарэсаў з’явіліся яшчэ і калійныя. У мінулым годзе ён падпісаў з беларускімі ўладамі інвестдамову аб будаўніцтве ў Беларусі другога калійнага камбіната.

Гатэль «Славянскі» насупраць «Мінск-Арэны» будуе група інвестараў на чале з расійскім «Знешэканамбанкам». 15-павярховы гатэль катэгорыі 3 зоркі будзе ўключаць 120 нумароў, разлічаных на 250 гасцей.

У закладцы памятнай капсулы ў падмурак гатэля ўзяў удзел старшыня назіральнага савета беларускай «дочкі» ЗЭБа «Белзнешэканомбанка» Пётр Фрадкоў. Банк накіруе каля 10 млн даляраў на будаўніцтва гатэльнага комплексу.

Недалёка ад гэтага аб’екта яшчэ адзін расійскі бізнэсмэн Мікалай Бурнос мае намер узвесці шматфункцыянальны гатэльна-жылы комплекс. Гатэль размесціцца ў цэнтры комплексу. У перспектыве на базе гэтага комплексу павінен быць адкрыты цэнтр міжнароднага гандлю. Капсулу нашчадкам Бурноса дапамагалі закладваць мэр Мінска Мікалай Ладуцька і экс-кіраўнік Нацбнака Пётр Пракаповіч.

Гэта будзе першы праект ураджэнца Беларусі Бурноса ў сталіцы. У роднай вёсцы на Пружаншчыне ён мінулым летам пабудаваў турыстычны комплекс.

Старт праекту «Магніт Мінска» ў раёне Нацыянальнай бібліятэкі далі кіраўнікі адміністрацый прэзідэнтаў Беларусі і Ірана. Інвестарам выступае найбуйнейшая ў Іране прыватная будаўніча-інвестыцыйная кампанія «Кейсан». Пяцізоркавы гатэль на 145 нумароў размесціцца ў 20-павярховым паўднёвым крыле комплексу. Як паведамілі ў «Белпарс», беларускай «дачцэ» «Кейсан», будаўніцтва аб’екта коштам каля 250 млн еўра «мае завяршыцца да канца 2013 — пачатку 2014 года».

Цікава, што, акрамя Беларусі «Кейсан» рэалізуе яшчэ праекты ў Гвінеі, Венесуэле, Кыргызстане, Алжыры, Судане і Індыі.

У мікрараёне Каменная Горка пачатае будаўніцтва шматфункцыянальнага цэнтра «СКВІЧ», які ўзводзіць аднайменны футбольны клуб, падкантрольны Віктару Паўлаву.
Кампанія да 2014 года плануе здаць трохзоркавы гатэль на 300 нумароў і бізнэс-цэнтр. Да комплексу ўжо выказвае цікавасць турэцкі інвестар. Магчыма, гэта будзе сумесны праект. Агульны аб’ём інвестыцый ва ўвесь комплекс ацэньваецца ў 230 млн еўра.

Забудова комплексу «Цівалі», які павінен быў з’явіцца ля Лядовага палаца на вуліцы Прытыцкага, таксама прадугледжвае ўзвядзенне трохзоркавага гатэля на 146 нумароў. У кампаніі «Фестывальны цэнтр» сказалі, што ўзвядзенне аб’екта мае завяршыцца да 2014 года. Пры гэтым адмовіліся назваць аператара, спаслаўшыся на камерцыйную таямніцу.

На падыходзе да будаўніцтва знаходзіцца праект пяцізоркавага «Пекіна» ў Парку 40-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі і гатэль у комплексе «Галерэя» ў самым пачатку пр. Пераможцаў.

Усе гэтыя праекты па тэрмінах здавання нацэленыя на хакейны чэмпіянат свету — 2014, які плануецца правесці ў Мінску. У траўні кангрэс Міжнароднай федэрацыі хакея мае канчаткова і беспаваротна зацвердзіць гаспадыняй форуму беларускую сталіцу.

Аднак ёсць імавернасць, што ЧС-2014 перанясуць у іншую краіну. Таму эксперты выказваюць меркаванне, што некаторыя аб’екты застануцца без гатэляў, трансфармаваўшыся ў жылыя дамы або бізнэс-цэнтры.

Аляксандр Заяц, tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031