Знайсці
04.04.2012 / 07:311РусŁacБел

Беларуская цырульніца заваявала золата Еўропы ў самай стылёвай намінацыі

Прадстаўніца зборнай каманды Беларусі па цырульніцкаму майстэрству Дар’я Дубровіна заваявала ў Вене залаты медаль чэмпіянату Еўропы-2012 у самай стыльнай мужчынскай намінацыі Ful fashion look.
Аб гэтым паведаміў дырэктар Беларускай асацыяцыі цырульнікаў і касметолагаў, генеральны прадстаўнік Беларусі ў Сусветнай арганізацыі цырульнікаў Канстанцін Вайцяхоўскі.

«Дар’я стала залатой медалісткай Еўропы, даказаўшы ўсім, што званне чэмпіёна свету, якое яна заваявала ў 2011 годзе ў Мілане, дасталася ёй не выпадкова.

Гэта не проста шанцаванне, а заслуга за карпатлівую працу», — падкрэсліў дырэктар асацыяцыі.

У мінулым годзе Дар’я Дубровіна стала залатым прызёрам чэмпіянату свету па цырульніцкаму майстэрству таксама ў мужчынскай моднай катэгорыі Full fashion look. «У гэтай намінацыі мацнейшымі лічацца італьянскія майстры, аднак беларуска, выпускніца вучэбнага цэнтра С.Вайцяхоўскага, змагла апярэдзіць знакамітых італьянцаў і дабавіць залатую ўзнагароду ў скарбонку беларускай зборнай», — адзначыў Канстанцін Вайцяхоўскі.

Цяпер нацыянальная зборная каманда рыхтуецца да ўдзелу ў чэмпіянаце краін Усходняй Еўропы па цырульніцкаму майстэрству, які пройдзе 18–20 мая ў Санкт-Пецярбургу.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера