Знайсці
17.05.2012 / 14:091РусŁacБел

Джэй Ло ўзначаліла спіс самых уплывовых знакамітасцяў

Спявачка і актрыса Джэніфер Лопес ўзначаліла рэйтынг самых уплывовых знакамітасцяў, які кожны год складае часопіс Forbes. Пры складанні рэйтынгу ўлічваецца штогадовы даход яго ўдзельнікаў, згадванне іх у прэсе і інтэрнэце.

У леташнім рэйтынгу Джэніфер Лопес займала толькі 50-е месца са 100. Аднак удзел у якасці члена журы ў папулярным тэлепраекце American Idol, некалькі паспяховых сінглаў і новыя рэкламныя кантракты дазволілі Лопес не толькі зарабіць за год 52 мільёны долараў, але і падняцца на вяршыню рэйтынгу самых уплывовых знакамітасцяў.

Другое месца ў рэйтынгу 2012 года займае тэлевядучая Опра Уінфры, трэцім стаў поп-выканаўца Джасцін Бибер. У дзясятку самых уплывовых знакамітасцяў паводле версіі Forbes таксама ўвайшлі: спявачкі Рыяна, Лэдзі Гага (у 2011 годзе яна ўзначальвала гэты рэйтынг) і Брытні Спірс, мадэль і вядучая Кім Кардаш'ян, спявачка Кэці Пэры, акцёр Том Круз і кінарэжысёр Стывен Спілберг.

delfi.lv

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера