Знайсці
30.05.2012 / 09:5329РусŁacБел

Школьныя абеды: у нас і ў іх

Блог дзяўчынкі з Шатландыі стаў сенсацыяй: 1,5 мільёна наведнікаў за 3 тыдні.

Усё пачалося з таго, што 9-гадовую жыхарку Шатландыі Марту Пэйн не задавальняла ежа ў школьнай сталоўцы. Дзяўчынка пачала фатаграфаваць школьныя абеды і змяшчаць фота ў блогу, стварыць які дапамог бацька.

Кожны здымак ацэньваўся па 10-бальнай шкале выдуманага ёй «абедамера».
Марта таксама адсочвала карыснасць стравы, велічыню порцыі (колькасць кавалкаў-глыткоў), кошт абеду і нават колькасць знойдзеных валасоў (што, на шчасце, ні разу не здаралася).

Блог з фотаздымкамі «мізэрнай» ежы нечакана набыў вялікую папулярнасць.

За некалькі тыдняў яго прагледзелі 1,5 мільёна разоў. А на элекронную пошту Марты сталі прыходзіць фота школьных абедаў з усяго свету.

Сайт 9-гадовай дзяўчынкі прыцягнуў увагу сусвеных СМІ і прыхільнікаў здаровага школьнага харчавання. Папулярныя брытанскія тэлевядучыя запрасілі яе з бацькам паўдзельнічаць у сваіх кулінарных шоу.

Вядомы повар Джэймі Олівэр даслаў школьніцы сваю кнігу з подпісам «Выдатная праца! Малайчынка, рабі гэта і далей!». Олівэр выступае супраць продажу ў школах фастфуду і слодычаў. Дзякуючы яму шмат у якіх школах Брытаніі паўфабрыкаты замянілі на «здаровыя» стравы.

Аднак самае галоўнае – дзяўчынка дамаглася зменаў у школьным меню.

«Гэта здарылася сёння! У чарзе па абед нам афіцыйна паведамілі, што зараз нам дазваляецца браць столькі гародніны, садавіны і хлеба, колькі хочам»,
-- паведамляе Марта ў апошнім допісе на сайце.

У Беларусі вучням пачатковых класаў дзяржава гарантуе бясплатныя сняданкі. Згодна з нарматывамі, расходы на харчаванне аднаго дзіцяці (6-10 гадоў) складаюць 8 820 рублёў (для параўнання: абеды Марты каштуюць 2 фунты стэрлінгаў, ці каля 25 тысяч рублёў).

Цікава, а што варта памяняць ці палепшыць у школьных абедах у Беларусі? Дасылайце прапановы на [email protected] або на іншыя адрасы Рэдакцыі. Або пішыце тут у каментах.

Аксана Рудовіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера