Знайсці
23.07.2012 / 15:18РусŁacБел

На мінскім парадзе нявест паказалі вясельныя строі ў стылі арыгамі — відэа

22 ліпеня ў парку імя Горкага адбыўся пяты парад нявест.

Удзельніцы парада падзяліліся на пяць каманд. Як расказала суарганізатар мерапрыемства спявачка Улада, упершыню ў ім узялі ўдзел нявесты ў сукенках з паперы — яны склалі каманду «Нявесты ў стылі арыгамі». Удзельніцы каманды «Святочныя нявесты» вырашылі паказаць у сваіх строях традыцыйныя беларускія святы — Купалле, Дажынкі, Яблычны Спас і іншыя. Каманда «Newвесты» складалася з прадстаўніц СМІ, а «Казачныя нявесты» родам з Расіі надалі параду статус міжнароднай падзеі.

Удзельніцы прадэманстравалі свае таленты, у чым ім дапамагалі беларускія выканаўцы — гурт «Федэрацыя», «Цвет алоэ», спевакі Дзядзька Ваня, Жанэт, Улада, спаборнічалі ў розных конкурсах, пасля чаго адправіліся ў адзін з мінскіх клубаў на цырымонію ўзнагароджання.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера