Знайсці
30.09.2012 / 12:574РусŁacБел

Актывісты «Хопіць піць — трэба жыць» скочылі ў Гомелі з парашутам

29 верасня актывісты грамадзянскай ініцыятывы «Хопіць піць — трэба жыць» правялі ў Гомелі акцыю ў падтрымку здаровага ладу жыцця — скокнулі з парашутам.

«Гэта была акцыя ў рамках рэалізацыі нашай ініцыятывы. Мы прадэманстравалі, што заўсёды ёсць альтэрнатыва п’янцы, і без алкаголю можна выдатна бавіць час, адчуваць розныя эмоцыі, большай часткай станоўчыя», —
паведаміў адзін з актывістаў ініцыятывы Канстанцін Жукоўскі.

Таксама, паводле яго слоў, актывісты хацелі дадзенай акцыяй прыцягнуць увагу да праблем парашутнага спорту ў Гомелі. «На самой справе падлеткам і моладзі часта няма куды падацца, каб цікава і карысна правесці час. Парашутны спорт у Гомелі цяпер не вельмі развіваецца, аэраклуб дзейнічае, але развіцця асаблівага няма, скачкі дарагія — каля 400 тысяч рублёў, і не кожны сабе гэта можа дазволіць. Аэраклуб выжыў толькі дзякуючы энтузіястам і дапамозе некалькі гадоў назад мясцовай улады. Калі ўзяць нават савецкі час, тады ўсё гэта было даступна кожнаму і бясплатна. Улады цяпер кажуць пра здаровы лад жыцця, але рэальна многія добрыя секцыі — платныя, а не кожны можа заплаціць», — адзначыў актывіст.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера