Знайсці
25.10.2012 / 13:21РусŁacБел

Толькі 43% беларускага заканадаўства аб бяспецы прадуктаў адпавядае нормам ЕС

Пра гэта заявіў прадстаўнік дэлегацыі Еўрапейскага саюза ў Мінску Рудольф Рышар 25 кастрычніка на канферэнцыі «Гарманізацыя заканадаўства аб бяспецы харчовых прадуктаў і інфраструктуры якасці ў Беларусі з Еўрапейскім саюзам» у Мінску.

Паводле яго слоў, канкурэнтаздольнасць і адпаведнасць беларускіх прадуктаў міжнародным нормам плануецца забяспечыць у рамках праекта ЕС «Падтрымка інфраструктуры якасці ў Беларусі — бяспека харчовых прадуктаў», які рэалізуецца з канца 2011 года па 24 жніўня 2014 года. Праект фінансуецца Еўрасаюзам, яго бюджэт — 5 млн. 316 тыс. еўра.

Як паведаміў кіраўнік экспертнай каманды праекта Петрас Мачульскіс, у рамках праекта запланавана ўдасканаленне сеткі беларускіх рэферэнтных лабараторый, адказных за арганізацыю бяспекі мінеральнай вады, рыбных, мясных і малочных прадуктаў для грамадскага здароўя. Беларускае нацыянальнае заканадаўства па акрэдытацыі плануецца прывесці ў адпаведнасці з патрабаваннямі ЕС. Таксама плануецца забяспечыць адпаведнасць беларускіх законаў патрабаванням ЕС у галіне нагляду за рынкам. Акрамя таго, плануецца распрацаваць нацыянальную інфармацыйную сістэму па хуткім абмене інфармацыяй аб небяспечнай харчовай прадукцыі.

Пасол Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнеры падкрэсліў важнасць гарантавання бяспекі беларускіх харчовых прадуктаў для спажыўца. Ён нагадаў пра нядаўнія канфлікты Беларусі з Расіяй, якія былі выкліканыя праблемай якасці прадуктаў, у прыватнасці малака. З-за забароны на ўвоз беларускага малака ў Расію тысячы вытворцаў гэтага прадукту апынуліся ў цяжкім стане, сказаў пасол. Паводле яго слоў, для выключэння падобных сітуацый у будучыні неабходна ўдасканаліць беларускую сістэму нагляду над рынкам.

Як лічыць Рэнеры, беларуская сельскагаспадарчая вытворчасць, асабліва малочных і мясных прадуктаў, мае вялікі патэнцыял, у тым ліку і на рынку ЕС.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930