Працяг «Брыгады»: былыя бандыты сталі дэпутатамі
29 лістапада на экраны выходзіць «Брыгада. Нашчадак»
У чацвер на мінскія экраны выходзіць фільм, які дакладна зробіць касу.
«Брыгада. Нашчадак» Дзяніса Аляксеева — паўнаметражны працяг культавага бандыцкага серыяла пачатку «нулявых».
Сюжэт «Брыгады», казалі стваральнікі, часткова грунтаваўся на рэальнай гісторыі «сонцаўскай» бандыцкай групоўкі.
Серыял «прайшоўся» па балючых расійскіх тэмах — крымінал і карумпаваная ўлада, эканамічны крызіс і наркотыкі.Адначасова фільм, як «Аднойчы ў Амерыцы» ці «Хросны бацька» Копалы,
прынёс у расейскамоўны маскульт бандыцкую рамантыку, стварыў вобразы злачынцаў, якім глядач можа суперажываць.
У пачатку
Адначасова
«Брыгада, паказаная ўпры канцы2002-м , нібы сімвалізаваў развітанне з «ліхімі90-мі » і надыход пуцінскай стабільнасці:
І вось праз дзесяць гадоў рэжысёр Дзяніс Аляксееў вырашыў зняць працяг, ужо пра сённяшнія часы.
У фільме былыя бандыты (тыя, што былі ворагамі чацвёркі галоўных герояў серыяла) сталі як адзін дэпутатамі.Сын Сашы Белага Іван, падобны да Джоні Дэпа (актор Іван Макарэвіч), вяртаецца з ЗША ў Расію. Былыя ворагі бацькі цяпер палююць на яго. Бо бацьку ім удалося забіць яшчэ ў пачатку фільма. Сімвал бандыцкіх
Бязрукаў, зорная кар’ера якога пачалася з «Брыгады», у яе працягу здымацца адмаўляўся.
Дзейнічаюць у фільме і расійскія спецслужбы.
Іх увасабляе супрацоўнік (актор Ігар Жыжыкін), тварам падобны да Пуціна, а габарытамі — да Валуева.
У якасці камеа ў
задзейнічаны адыёзныдэпутат-жырыновец Дзяржаўнай Думы Расіі Аляксей Мітрафанаў.
Пад трэйлерам фільма на Ютубе ўжо багата абураных каментароў — маўляў, «не кранайце класіку». Але за квіткамі будуць стаяць чэргі: нехта захоча ўспомніць маладосць, нехта і дагэтуль жыве ў паралельнай рэчаіснасці «Брыгады», а камусьці будзе цікава зірнуць і параўнаць: як за дзесяць гадоў змянілася Расія і расійскае кіно.





