Поль Вэрлен
Асеньняя песьня
Пячэ струною
Сваёй скрушною
Асеньні сум,
А сэрца б’ецца,
А сэрца рвецца
Ад горкіх дум.
Душу вярэдзяць, —
Я чую, — недзе
Гадзіны б’юць,
І плачу: што ж,
Былога ўсё ж
Мне не вярнуць.
У ноч пагнаў,
Усьлед стагнаў
Вятрыгі сьвіст.
Вазьмі з сабой,
Нясі, як той
Пажоўклы ліст…
Пераклад Надзеі Дзедавай
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
З Літвы высылаюць былога «загадчыка гаспадаркі Януковіча». Раней 10 гадоў яго не чапалі
 3
«Я трохі не разумею, дзеля чаго?» Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне задумалася пра завяршэнне кар'еры
 1
Аб'яўлены першы ў свеце конкурс прыгажосці сярод штучных мадэляў. Пераможца атрымае амаль столькі ж, колькі і «Міс Беларусь»
У НАТА няма планаў дадаткова размяшчаць ядзерную зброю ў краінах альянсу — Столтэнберг
 1
Пінскія камуністы патрабуюць падсвяціць помнік Леніну
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера