Знайсці
04.01.2013 / 16:54 9

«Міс Беларусь» сышла з АНТ у Белкаапсаюз

Вольга Хіжынкова больш не працуе прэс-сакратаром АНТ.

«Я перайшла на такую самую пасаду ў Беларускі рэспубліканскі саюз спажывецкіх таварыстваў (спажыўкааперацыя), — кажа спадарыня Вольга. — Вось сёння першы дзень, як выйшла на працу. Рэч у тым, што ў мяне змяніліся сямейныя абставіны: я выйшла замуж, а праца на тэлеканале займае вельмі шмат часу. Праца на АНТ не мае рамак — можна пайсці на працу ранкам, а вярнуцца позна ноччу. Мой муж быў гэтым не вельмі задаволены».

Аб працы на АНТ Вольга Хіжынкова расказвае з задавальненнем.

«Гэта быў выдатны час, мне было вельмі проста працаваць у гэтым калектыве — я ўсіх ведала яшчэ да таго, як прыйшла туды. Усе калегі мяне вельмі падтрымлівалі. На новым месцы, канечне, складаней — даводзіцца прызвычайвацца да новых умоваў і калектыву. А пра час працы на АНТ я не шкадую, гэта было добра».

Цікава, што Белкаапсаюз мае найменшы сярэдні заробак сярод міністэрстваў і дзяржустановаў. У лістападзе 2012 года супрацоўнікі там зараблялі ўсяго 2,9 мільёна рублёў. Гэта менш за $350 у эквіваленце.

Вольга Хіжынкова нарадзілася ў 1986 годзе ў вёсцы Забароўе Віцебскага раёна. Скончыла вучылішча лёгкай прамысловасці ў Віцебску, працавала кіраўніком гуртка тэатра моды. Пасля атрымала адукацыю ў Інстытуце журналістыкі БДУ. У 2008 годзе Вольга Хіжынкова перамагла ў конкурсе Міс Беларусь. З чэрвеня 2012 года працавала ў прэс-службе АНТ. У верасні 2012 года выйшла замуж за Івана Марозава, з якім знаёмая шэсць год.

Юрась Ускоў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31