Знайсці
08.01.2013 / 21:36 10

З эфіру БТ знік вядучы ток-шоу «Форум» Дзмітрый Косцін

Ён сышоў у творчы адпачынак.

Пільныя гледачы канала «Беларусь-1» (ранейшае БТ) звярнулі ўвагу, што месяц таму змяніўся вядучы ў ток-шоу «Форум» — не блытаць з аднайменнай праграмай на «Белсаце».
БТ-шная перадача праславілася пасля эфіру пра «цапочных турыстаў», які адбыўся ў кастрычніку 2012 года.

«Форум» з’явіўся год таму, і яго вядучым адразу ж стаў адзін са старажылаў Белтэлерадыёкампаніі Дзмітрый Косцін, загадчык аддзела рэпарцёраў Агенцтва тэлевінаў.

Ён быў адной з тэлезорак пачатку 1990-х. Упершыню з’явіўся ў эфіры 1 студзеня 1992 года, займаўся музычным вяшчаннем, пасля ствараў праекты ў моладзевай рэдакцыі БТ, быў заснавальнікам першай праграмы пра машыны «Аўтапарк».

У 2005 годзе вядучы атрымаў спецыяльную прэмію кіраўніка дзяржавы дзеячам культуры і мастацтва, а ў 2006 ачоліў інфармацыйны штаб Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах.

Апошнім часам Косцін працаваў у «Вакол планеты» і «Форуме».

У снежні 2012 года месца вядучага ток-шоу раптоўна заняў Дзмітрый Бачкоў з «Панарамы».
Дарэчы, і месца ў «Панараме» Бачкову дасталася пасля нечаканага сыходу калегі. Тады ў Пецярбург з’ехаў Юрый Круглік.

А што ж Косцін? «Наша Ніва» датэлефанавалася да самога вядучага. Ён растлумачыў, што сышоў у творчы адпачынак. Косцін навучаецца ў аспірантуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і прызнаецца, што

падрыхтоўка да абароны навуковай працы вымагае занадта шмат часу, каб сумяшчаць яе з тэлебачаннем.
Дарэчы, ягоная тэма прысвечаная сучаснай тэлерэкламе ў Беларусі.

На пытанне, ці мае ён намер вярнуцца ў эфір, Дзмітрый Косцін адказвае ўпэўнена: «Так». Тым не менш

на сайце Белтэлерадыёкампаніі са спісу вядучых ён ужо выдалены.

Чуткі звязвалі ягоны сыход з працы з публікацыяй у інтэрнэце скандальнага здымку спячых журналістаў АНТ (глядзі фота) перад прэс-канферэнцыяй Аляксандра Лукашэнкі. Косцін гэтую інфармацыю катэгарычна абвяргае і кажа, што чуе пра такі здымак упершыню.

Ягор Марціновіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31