Знайсці
15.01.2013 / 16:225РусŁacБел

Белвідэацэнтр запускае серыю відэафільмаў «Гісторыя беларускай страўні»

Фільмы расказваюць пра старадаўнія беларускія рэцэпты.

У інтэрнэце з’явіўся першы фільм з цыкла «Гісторыя беларускай страўні» — «Мясныя прысмакі». Гэта напалову кулінарная, напалову мастацкая стужка, знятая рэжысёрам Аляксеем Раковічам, паводле беларускіх кулінарных кніг, у тым ліку "Літоўскай гаспадыні" і "Нашай стравы". Серыя фільмаў гэта супольны праект Міністэрства культуры і Беларускага відэацэнтра.

«Наша задача — паказаць, як прыгожа жылі беларусы ў ХІХ стагоддзі, — кажа спадар Раковіч. — Да праекту далучыліся Таццяна Шахавец, Алесь Белы і Таша Лапаценка. Спачатку планавалася, што гэта будзе кулінарны праект, аднак пасля ён перарос у напалову мастацкі".

Падрыхтаваныя ўжо тры фільмы — пра мясныя прысмакі, пра пажыўныя стравы (супы) і пра бульбу.
Цяпер рыхтуецца стужка пра піва.

«Як паказала наша фокус-група, гэты фільм цікавы не толькі аматарам гісторыі і кулінарыі, — кажа спадар Раковіч. — Усё ж такі стужка глядзіцца яшчэ як і забаўляльны фільм. Мы вельмі ўдзячныя гуртам «Тройца», «Юр’я» і «Гаротніца», чыя музыка выдатна дапаўняе фільм. Здымалі стужкі ў Строчыцах, моцна дапамагла страўня «Камяніца».

Плануецца выпусціць фільм на DVD, неўзабаве адбудзецца ягоная прэзентацыя.

Паглядзець фільм можна тут.

Юрась Ускоў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930