Знайсці
29.01.2013 / 08:24 19

Ганна Чапман: Са мной размаўляць бессэнсоўна

Стваральнікі праграмы не кажуць, адкуль у іх інфармацыя пра атручэнні Лукашэнкі, а ў прэс-службе кіраўніка краіны фільм называюць «трызненнем сівой кабылы».

Аляксандра Лукашэнку некалькі разоў спрабавалі атруціць. Замахі ЦРУ на жыццё беларускага кіраўніка выкрыла ў сваёй праграме «Таямніцы свету» — «Адкрыцці. Агенты ў белых халатах» расійская экс-шпіёнка, тэлевядучая Ганна Чапман на канале «РЕН ТВ».

Еўрарадыё пацікавілася ў Ганны Чапман, адкуль у стваральнікаў праграмы гэтая інфармацыя і наколькі ёй можна давяраць. «Я лепш ваш нумар дашлю сваім рэдактарам, а са мной бессэнсоўна размаўляць, добра?» — з выбачэннямі былая шпіёнка паклала слухаўку.

Абяцанні расійскай тэлевядучай, што яе рэдактары абавязкова патэлефануюць карэспандэнту, засталіся нявыкананымі — ніхто цягам дня так і не адгукнуўся. Больш за тое, прадзюсарка праграмы Чапман Юлія Шамаль не адказала на тэлефанаванні з беларускага нумара.

Нагадаем, паводле Ганны Чапман, першы раз Лукашэнку спрабавалі атруціць бруснічным сокам, другі — на ім выпрабоўвалі новы тып наркотыкаў. Згодна з версіяй стваральнікаў праграмы, за мінскім выбухам 2008 года таксама стаяла ЦРУ. Тады агенты распылілі газ, які «павінен быў прымусіць прагрэсаваць старую хваробу Лукашэнкі — мазаічную псіхапатыю», гаворыцца ў праграме.

«Гэта — трызненне сівой кабылы! — каментуе інфармацыю прэс-сакратар кіраўніка краіны Павел Лёгкі. — А гэтым людзям я зычу творчага росту, на што яны бліжэйшым часам наўрад ці могуць разлічваць, і новых крэатыўных ідэй».

Як можа інфармацыя пра замахі адбіцца на рэйтынгу кіраўніка краіны, Лёгкі разважаць адмаўляецца.

Не верыць у праўдзівасць інфармацыі «ад Чапман» і журналіст, аўтар кнігі «Выпадковы прэзідэнт» Павел Шарамет, які таксама фігуруе ў праграме «РЕН ТВ»: «Лукашэнка панічна баіцца замахаў, ён даўно сябе атачыў шчыльным колам ахоўнікаў — ніхто не можа проста так да яго наблізіцца. А тым больш каб атруціць яго бруснічным сокам, як там сцвярджаецца. Таму гэта ўсё спекуляцыі, пустыя размовы і глупствы».

Праграму Чапман Павел Шарамет называе «дрэнным анекдотам». І прыгадвае, што летась яна стварала праграмы пра іншапланетнікаў, а цяпер — пра палітыкаў. «Праграма — скандальная. Плюс у яе ў групе працуе журналіст з Беларусі — ён, відаць, і падказаў ёй гэтую тэму. Ніякай дзяржзамовы Крамля ці якой іншай лухты за гэтым не стаіць».

Што тычыцца ЦРУ, то, упэўнены Шарамет, яго абралі невыпадкова — гэта старадаўняе пудзіла для ўсіх грамадзян былога СССР. Ніхто б не паверыў, што замахі можа арганізаваць нейкая еўрапейская спецслужба.

Зміцер Лукашук, Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31