Знайсці
31.01.2013 / 11:51 8

БТ «з гумарам» адказала на падарунак Белсата і просіць яшчэ абсталявання

Белтэлерадыёкампанія «шчыра падзякавала» журналістам тэлеканала «Белсат» за спадарожнікавую антэну, гаворыцца на сайце кампаніі.

«Шкада, што далёка не чыстыя намеры падштурхнулі калегаў па цэху на гэты шырокі жэст. Відавочна, ва ўмовах недафінансавання „Белсата“ польскімі ўладамі журналісты канала знайшлі няхітры спосаб паправіць сваё становішча. Што і зрабілі: завезлі талерку — атрымалі польскі Tax free — усе задаволеныя», — гаворыцца ў «падзяцы».

«З улікам абвешчанага ў нашай краіне Года беражлівасці Белтэлерадыёкампанія гатовая ўжо ў хуткім часе накіраваць у «Белсат» дадатковы пералік абсталявання, якое дазволіць нам яшчэ больш якасна рабіць нашу працу, а польскім журналістам — вырашаць свае фінансавыя праблемы і існаваць за кошт вяртання падатку на дабаўленую вартасць на мяжы», — гаворыцца ў прэс-рэлізе на сайце Белтэлерадыёкампаніі.

Нагадаем, што 29 студзеня супрацоўнікі «Белсата» перадалі кіраўніку Белтэлерадыёкампаніі Генадзю Давыдзьку спадарожнікавую талерку. Давыдзька на мінуклым тыдні падчас сустрэчы са студэнтамі Інстытута журналістыкі БДУ заявіў, што не мае магчымасці глядзець «Белсат», бо не мае талеркі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31