Сяргей Дарафееў пераходзіць на тэлеканал адміністрацыі Януковіча
Першае яго інтэрв'ю на новым месцы будзе з патрыярхам Кірылам.
Былы тэлевядучы канала АНТ Сяргей Дарафееў, які пераехаў працаваць ва Украіну, пераходзіць з незалежнага «5 канала» на канал «Інтэр», падкантрольны Сяргею Лёвачкіну — кіраўніку адміністрацыі прэзідэнта Віктара Януковіча.8 красавіка Дарафееў запіша інтэрв’ю з кіраўніком рускай праваслаўнай царквы Кірылам, паведамляе ўкраінскае выданне «Тэлекрытыка».
На «5 канале» тэлежурналіст вёў перадачу «Партрэты з Сяргеем Дарафеевым».
На «Інтэры» ён будзе працаваць у праекце «Позаочі» («За вочы»), дзе таксама бяруцца інтэрв’ю ў вядомых людзей.Гэты праект цяпер вядзе былая супрацоўніца «5 канала».
Па словах Дарафеева, ён разглядае магчымасць удзелу ў некалькіх праектах, а на «Інтэры» бачыць для сябе больш магчымасцяў для рэалізацыі як медыямэнэджара і вядучага, чым на «5 канале». «Гэта мой першы канал, на якім я працаваў у Украіне. Гэта канал, які гарантаваў і забяспечыў мне высокую ступень прафесійнай свабоды. За гэта я заўсёды буду ўдзячны сваім супрацоўнікам і калегам з „5 канала“ і асабіста Пятру Парашэнку» (уласнік «5 канала»), — сказаў ён.
Дарафееў выказаў надзею, што такая ж свабода ў яго будзе і на «Інтэры». «Гэта вялікая кампанія з вялікай тэлевытворчасцю, і такая праца бліжэй да таго, чым я займаўся ў Мінску. На5-м канале, фарматным, мне гэтага не хапала», — заявіў вядучы.
Генеральны прадзюсар «5 канала» Юрый Сцець заявіў, што здзіўлены інфармацыяй аб працы Дарафеева на «Інтэры». «Наколькі мне вядома, у яго была дамоўленасць з „5 каналам“ пра тое, што Сяргей працуе ў эфіры да мая. Таксама мы казалі, што да канца тэлесезона ён з’яўляецца тварам толькі „5 канала“. Нарэшце,
інфармацыя аб яго пераходзе на „Інтэр“ павінна была быць апублікаваная ў сумеснымсказаў генпрадзюсар. На яго думку, прычыну парушэння ўзгодненых дзеянняў варта шукаць у дамоўленасцях Дарафеева з уладальнікамі «Інтэра».прэс-рэлізе канала і Дарафеева ў канцы супрацоўніцтва, у апошнія дні красавіка», —
Апошні эфір у Беларусі (
Папулярны ў суседняй краінеінтэрнэт-рэсурс «Украінская праўда» навіну аб пераходзе журналіста на іншы канал размясціў пад загалоўкам «Пралукашэнкаўскі Дарафееў будзе служыць Лёвачкіну».





