Вадзіма Гігіна не было сярод вядучых другога выпуску ток-шоу «Пазіцыя»
Яго месца заняла Таццяна Мартынава.
Ток-шоу «Пазіцыя» на канале АНТ стартавала ў эфіры тыдзень таму. Вядучым праграмы быў заяўлены гісторык і ідэолаг Вадзім Гігін.
Першая праграма была прысвечаная абароне нацыянальных інтарэсаў Беларусі, а ў якасці экспертаў былі запрошаныя Яраслаў Раманчук, Алег Гайдукевіч і іншыя палітыкі ды грамадскія дзеячы.
Аўдыторыя меркавала, што і наступныя перадачы будуць «палітычныя».
Аднак ужо ў другім выпуску палітыкі не засталося. Тэмай «Пазіцыі» стала выкарыстанне пнеўматычный зброі.
Не з'явіўся ў кадры і вядучы Вадзім Гігін. Замест яго «Пазіцыю» вядзе Таццяна Мартынава. Інфармацыя пра яе на сайце АНТ адсутнічае.






Шляхам Ціханоўскага: рэдактарка раёнкі і лукашэнкаўскі блогер так захапіліся праблемамі Барысава, што прыйшлі да крамольных высноваў
 
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Як кітайскі BYD стаў самай вялікай пагрозай для Tesla
 4
Зноў судзілі Паўла Якубовіча, прысуды ўсё больш суровыя
 2
Першы раз такое. На вынік выбараў у Славакіі паўплывалі дыпфэйкам — з голасам лідара праеўрапейскай партыі
 4
«Зялёная палосачка выглядае шэрым ценем на фоне вялізнага бчб-сэрца». У Бондаравай з'явіўся новы аб'ект нянавісці, як заўжды нечаканы
 7
У Магілёве ўзялі пад ахову дом, дзе жыў Барыс Маісееў
 4
«Пачаўся фільм — з залы сталі сыходзіць людзі». Беларус расказаў, як людзі праглядаюць карціну «На іншым беразе»
 5
У «спіс тэрарыстаў» дадалі яшчэ трох чалавек
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера