Знайсці
19.12.2013 / 13:313РусŁacБел

Калядны падарунак ад моўнай школы LinguaLand

19 снежня — сустрэча для ўсіх аматараў італьянскай мовы і культуры.

Цэнтр Міжкультурных Камунікацый «LinguaLand» – адна з тых сталічных навучальных ўстановаў, што прапануюць паслугі на еўрапейскім узроўні.

Моўная школа «LinguaLand« была заснаваная ў Мінску ў 2001 годзе і з гэтага часу ўпэўнена працуе на рынку адукацыйных паслуг Беларусі.

Сёння яна ажыццяўляе паспяховае навучанне дзевяці замежным мовам: англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай, італьянскай, чэшскай, польскай, японскай і кітайскай.

Навучанне адбываецца паводле шматузроўневай сістэмы, якая адпавядае міжнародным стандартам.

Выкладчыкамі школы з’яўляюцца толькі прафесійныя педагогі, у тым ліку носьбіты мовы з Германіі, Італіі, ЗША, Японіі, Венесуэлы і Кітая.

 Слухачам курсаў прапануюцца бясплатныя дыскусійныя заняткі з носьбітамі мовы для развіцця маўленчых навыкаў і пазбаўлення ад моўнага бар’еру (дадатковая інфармацыя – на сайце lingualand.by).

Напярэдадні Нараджэння Хрыстова «LinguaLand» робіць падарунак аматарам італьянскай мовы і культуры і запрашае ўсіх жадаючых на бясплатнае пасяджэнне дыскусійнага клуба з удзелам выкладчыцы з Італіі Карлы Сірыгу.

Дыскусія будзе прысвечаная святкаванню Божага Нараджэння ў Італіі.

Сустрэча адбудзецца 19 снежня ад 19:00 да 20:30 гадзін па адрасе: Мінск, вул. Чырвонаармейская, 11, кабінет 117 (у памяшканні СШ № 4).

Запісацца на сустрэчу можна патэлефанаваўшы: +375(17)541-57-44, +375(29) 639-34-90, +375(29)874-18-91 або напісаўшы на электорнную скрыню info@lingualand.by.

Прыходзьце, будзе цікава і пазнавальна!

ПВУП «Лінгвалэнд» УНП 190893775

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930