Знайсці
07.02.2014 / 09:3620РусŁacБел

Мінчукі пераважна падтрымліваюць увядзенне платы за наведванне паліклінік. ВІДЭААПЫТАНКА на вуліцах

У беларускіх паліклініках па-ранейшаму застаецца праблема вялікіх чэргаў. Неаднаразова дзяржслужбоўцы выказваліся, што трэба ўвесці плату за медыцынскую дапамогу і такім чынам разгрузіць дактароў.

«Калі ён атрымлівае медыцынскую дапамогу бясплатна, то ён марнатраўна і ставіцца да гэтых рэчаў. Калі пацыент будзе хаця б сімвалічна плаціць, ён ужо будзе ўдзельнікам у захаванні ўласнага здароўя, партнёрам», — сказаў нядаўна дэпутат палаты прадстаўнікоў, а ў мінулым галоўны доктар 34-й паліклінікі Дзмітрый Шаўцоў

«Наша Ніва» пагутарыла з людзьмі побач з гэтай паліклінікай. Што думаюць пацыенты пра сімвалічную плату і колькі гатовы плаціць:

Дарэчы, яшчэ ў 2012 годзе віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік прапаноўваў увесці плату за паход да лекара.

Тады мы таксама рабілі з гэтай нагоды відэаапытанку на вуліцах Мінска. Цікава параўнаць, як змяніліся погляды людзей. Вось тая даўнішняя апытанка:

Аксана Рудовіч, Настасся Храловіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера