Знайсці
22.04.2014 / 13:382РусŁacБел

Абаненцкая база аператараў кабельнага тэлебачання скарачаецца

Абаненцкая база аператараў кабельнага тэлебачання скарачаецца, паведаміў 22 красавіка начальнік упраўлення электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі Павел Петрулевіч падчас навукова-практычнага семінара, які праходзіць у рамках міжнароднага спецыялізаванага форуму «ТІБО-2014» у Мінску. 

«Мы бачым, як IP-тэлебачанне адваёўвае абанентаў у аператараў кабельнага тэлебачання. 2013-ты стаў першым годам, калі аператары кабельнага тэлебачання не павялічылі, а, наадварот, страцілі абаненцкую базу, калі гаварыць у цэлым па рынку», — адзначыў Петрулевіч. 

На яго думку, скарачэнне абанентаў кабельных сетак не сведчыць аб тым, што грамадзяне сталі менш глядзець тэлевізар. «Проста змянілася тэхналогія дастаўкі тэлевізійнага сігналу. Адны абаненты сышлі на IP-тэлебачанне, іншыя купілі «разумны» тэлевізар і атрымліваюць тэлевізійны кантэнт па інтэрнэце», — сказаў Петрулевіч. 

Па стане на пачатак года, паводле звестак Мінсувязі, у краіне налічвалася 879,1 тыс. абанентаў IP-тэлебачання. «Сёння IP-тэлебачаннем у Беларусі карыстаецца практычна кожны трэці абанент, які мае шырокапалосны доступ у інтэрнэт», — удакладніў прадстаўнік міністэрства. 

Да гэтага часу Мінсувязі выдадзена прыблізна 200 ліцэнзій на аказанне паслуг па перадачы даных. Паводле звестак рэгулятара, найбуйнейшымі аператарамі электрасувязі, якія даюць абанентам доступ да шырокапалоснага інтэрнэту, з'яўляюцца «Белтэлекам», «Альтэрнатыўная лічбавая сетка» і «Космас ТБ». 

«У краіне налічваецца прыкладна 2,8 млн. абанентаў шырокапалоснага інтэрнэту. Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, 54,1% дамашніх гаспадарак маюць камп'ютар, пры гэтым 51,9% дамашніх гаспадарак маюць доступ у інтэрнэт», — канстатаваў Петрулевіч.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930