Знайсці
24.04.2014 / 22:499РусŁacБел

АНТ запускае «ВКЛ» — мультсерыял пра беларускіх чыноўнікаў ВІДЭА

Мясніковіч там гетман, Ладуцька — бурмістр, а Саладуха ўвогуле — матылёк.

Ролік з загалоўнай песняй выклаў у сваім Фэйсбуку генеральны прадусар ТАА «Першая КінаВідэаКампанія» Віктар Лабковіч. Песню спявае Саладуха-матылёк (не выключана, што сам Саладуха яе агучваў).

На падтанцоўцы — Мясніковіч, Ладуцька, Мальцаў, Пракаповіч у касцюмах прамінулых эпох. Лукашэнкі (прынамсі, у прома-роліку) няма.

(Відэаролік — з Ютуб-акаўнта тэлеканала Белсат).

Тэксты будуць вершаваныя і па-расейску. Зачын, зноў жа, падае Лабковіч:

«Верьте вы али не верьте,
Только есть на белом свете
Средь лесов, озер — надел
Под названием ВКЛ».

Цікава, што ВКЛ названая «надзелам» — гэта значыць, зямельным участкам, які даецца залежнаму чалавеку ў карыстанне.

З роліка відаць, што

«ВКЛ» моцна нагадвае ўкраінскі мультсерыял часоў прэзідэнцтва Януковіча «Сказочная Русь».

З'яўленне «ВКЛ» па часе супала з заявамі Лукашэнкі падчас Звароту да парламента і беларускага народа пра патрэбу «разнастайнасці ідэй і думак». Ці дазволяць сабе стваральнікі мультсерыяла палітычную сатыру ці сацыяльную крытыку — пабачым з першых серый. Запуск серыяла прызначаны на 25 красавіка.

ІН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера