Знайсці
02.06.2014 / 14:1412РусŁacБел

Запрашаем у вандроўку па гістарычнай беларускай зямлі

Грамадскае аб’яднанне «Альтэрнатыва» (зарэгістраванае ў Латвіі) у межах кампаніі «За незалежную Беларусь!» запрашае 15 чэрвеня ў бясплатную экскурсійную вандроўку па Заходняй Беларусі.Маршрут:

Мінск-Ракаў-Дзясятнікі-Гальшаны-Баруны-Крэва-Жупраны-Солы-Гіры-Гервяты-Смаргонь-Залессе-Мінск.

Удзельнікі вандроўкі пабываюць у Гальшанах, на месцы апісанага Караткевічам «Чорнага замка» канца XVI ст., пачуюць паданні аб прывідах гэтых мясцінаў.

Пабываюць на руінах Крэўскага замка вялікіх князёў, дзе ў 1385 годзе была падпісаная унія паміж ВКЛ і Польшчай. У свой час сцены замка трымалі ў палоне славутага князя Вітаўта, пакуль ён не здолеў вырвацца. Пабач з замкам – Юрава гара – былое паганскае капішча.

Змогуць пабачыць касцёлы ў стылі готыкі, барока, рэнесансу, класіцызму, таксама наведаюць адно з найбуйнейшых месцаў пахавання нямецкіх жаўнераў Першай сусветнай вайны і цікавы памятны манумент у выглядзе арла, які ўжо стагоддзе сочыць за спакоем і парадкам.

Завітаюць у старажытны горад Смаргонь, вядомы сваімі касцёламі і цэрквамі, утульнымі вуліцамі і прыгожым паркам, радзімай абаранкаў, унікальнай школы па дрэсуры мядзведзяў, створанай Радзівіламі ў XVII ст., а таксама знакамітым французскім імператарам Напалеонам, які ў 1812 годзе падчас адступлення ад расійскай арміі пакінуў сваё войска і самастойна рушыў у Парыж.

Пабываюць на сядзібе Агінскіх ў Залессі, улюбёным месцы рамантыкаў. Завершыць падарожжа знакаміты «Паланез Агінскага».

Вандроўка бясплатная! Экскурсію будуць ладзіць цікавыя гісторыкі і краязнаўцы.

Ад’езд 15 чэрвеня а 8-ай раніцы з Мінску, вяртанне а 21-ай гадзіне. Патрабаванні да ўдзельнікаў: грамадзянства Рэспублікі Беларусь, узрост ад 18 гадоў, неабыякавасць да нацыянальнай гісторыі і культуры.

Кантактную інфармацыю (імя, прозвішча, тэлефон) трэба дасылаць на электронную скрыню:[email protected].

Спяшайцеся, колькасць месцаў абмежаваная!

Alternativaby.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930