Знайсці
09.09.2014 / 11:4443РусŁacБел

Ці варта «Белсату» перакладаць украінскую мову? АПЫТАНКА

У Фэйсбуку раз-пораз узнікае дыскусія на тэму, ці варта незалежнаму тэлеканалу «Белсат» перакладаць украінскамоўных спікераў? Маўляў, беларусам і так усё зразумела. Тым больш, што расейскую мову на тэлеканале не перакладаюць.

«Дарагія сябры з «Белсата», ізноў паглядзела «Аб’ектыў» і зноў мяне непрыемна здзівіла Ваша манера перакладаць з украінскай. Старанна перакладаеце, заглушаючы мову ўкраінскіх салдатаў, актывістаў, прэм'ера Яцанюка, а усялякіх сепаратыстаў, лаўровых і іншыя «морды ліцы», як яны гавораць па-руску, — не. Вяшчаюць без перакладу», — напісала пісьменніца Наталка Бабіна.

«Сябры, скажыце, толькі мне рэжа вуха, калі на «Белсаце» я чую пераклад з украінскае мовы на беларускую, але адсутнасць такога з расейскае? Гэта палітыка канала, звязаная нейкім чынам з дзяржаўнасцю моваў альбо нейкі асаблівы разьлік на расейскамоўную аўдыторыю?» — пытаецца Юрый Алейнік.

«Будзьце шчырымі. Нам здаецца, што мы ўсё разумеем. але гэта не так — любы філолаг ці перакладчык скажа», — адказвае паэтка Валярына Кустава, вядучая некалькіх перадач на «Белсаце».

«Мая асабістая думка такая: любая замежная мова мусіць дублявацца. Не замежнымі на тэрыторыі Беларусі з'яўляюцца на дадзены момант беларуская і расейская. Вось і ўсё. Польская і украінская, якімі б блізкімі па маўленні, духу і ідэалам рэвалюцыі ні былі, але з’яўляюцца замежнымі», — выказаўся аператар «Белсата» Аляксандр Баразенка.

Адгукнуўся на сітуацыю і кіраўнік рэдакцыі інфармацыйных прагарм Белсат TV Аляксей Дзікавіцкі.

«Дзякуй за ўвагу да гэтай справы ды ўвогуле да нашага каналу.

Што тычыцца навінаў і часткі публіцыстыкі, за якія я адказваю на «Белсаце», дык справа выглядае наступным чынам. Паводле даследаванняў, што рабіліся ў розных краінах, галоўнае выданне інафрмацыйнай праграмы (як, прыкладам, «Аб’ектыў») на ўсе 100% засвойваюць менш за палову гледачоў. Тут карыстаюся перадусім «заходнімі» дадзенымі - не ведаю, на жаль, ці ладзіліся падобныя даследаванні ў Беларусі.

Дык вось жа ўсё у навіне, што хоць крыху перашкаджае яе зразумець, трэба з гэтай навіны прыбраць. Гаворка ідзе пра мудрагелістыя словы, надта складаныя сказы, заблытаныя фармулёукі і пагатоў ужо выказванні на украінскай мове, трэба перакладаць. У Беларусі, падабаецца нам гэта ці не, ёсць на сённяшні дзень дзве дзяржаўныя мовы – беларуская і расейская і іх разумеюць усе. А вось украінскую – дакладна не ўсе, няўжо можна сур’ёзна сцвярджаць адваротнае?

Мы надзвычай шануем нашых братоў – украінцаў, надаем вельмі шмат увагі трагічным падзеям у нашых суседзяў, за што, дарэчы, шмат разоў атрымлівалі падзякі ад украінцаў. Пры гэтым ані разу не бачылі папроку ці крыўды за пераклад словаў іхных землякоў на беларускую мову.

Некаторыя ўдзельнікі дыскусіі прапануюць карыстацца субцітрамі для ўкраінскай мовы.

А што на гэты конт думаеце Вы?

Апытанка

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера