Знайсці
22.09.2014 / 14:591РусŁacБел

На гэтым тыдні ў Беларусі прагназуецца халоднае і дажджлівае надвор'е

Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў падчас відэабрыфінгу 22 верасня. 

«На гэтым тыдні нас чакае па-сапраўднаму восеньскае надвор'е. З дажджамі, парывістым ветрам і паступовым паніжэннем тэмпературы паветра.

Асабліва дажджлівай яна чакаецца ў першую палову тыдня. Надвор'е будуць вызначаць актыўныя атмасферныя франты, следам за якімі пачнуць паступаць халодныя паветраныя масы паўночных шырот», — зазначыў Рабаў. 

У аўторак на большай частцы тэрыторыі дажджы, месцамі моцныя.

У асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—13°С, днём плюс 11—16°С. 

У Мінску воблачна з праясненнямі, часам дождж. Вецер паўночна-заходні 6—11 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 9—11°С, днём 12—14°С. 

Пачынаючы з серады прагназуецца далейшае паніжэнне тэмпературы: ноччу плюс 1—7°С, месцамі замаразкі да 0 — мінус 3°С, днём плюс 7—14°С.

У асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Месцамі, пераважна па ўсходняй палове, кароткачасовыя дажджы. 

У чацвер месцамі кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—6°С, на глебе і месцамі ў паветры замаразкі да 0 — мінус 3°С, днём плюс 9—15°C. 

У пятніцу ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—8°С, па паўночным усходзе месцамі замаразкі да 0 — мінус 2°С, днём плюс 9—16°С. 

«У выхадныя ўладу над надвор'ем возьме больш цёплая паветраная маса атлантычнага паходжання і крыху пацяплее, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы», — зазначыў сіноптык.

Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—10°С, на глебе месцамі замаразкі да 0 — мінус 2°С, днём плюс 10—17°С, па поўдні да 19°С.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930