Знайсці
04.11.2014 / 11:3243РусŁacБел

БТ зняла з эфіру cкандальнага прапагандыста Яўгена Новікава

Пра гэта сам тэлевядучы паведамляе ў сваім відэаблогу на расійскім неанацысцкім сайце kramola.ru.

«Ад 27 кастрычніка перадача «Правы чалавека: погляд у свет» знятая з эфіру. Скажу адразу, што галоўная прычына – гэта мая прынцыповая пазіцыя па сітуацыі ва Украіне, дзе галаву падняў неанацызм і бандэраўцы. Яны гэтага і не хаваюць, дык чаму мы павінны пад іх падстройвацца? Прызнаць сёння неанацызм і бандэраўшчыну, як нормы жыцця, для мяне асабіста — за межамі дабра і зла», — сказаў сп.Новікаў.

Ён мае намер далей працягваць весці відэаблог на «Крамоле». Па сваім пасыле і матэрыяле гэта мала чым адрозніваецца ад перадачы «Правы чалавека».

Варта нагадаць, што ў сярэдзіне кастрычніка Нацыянальная рада па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання Украіны заявіла пра магчымую забарону на вяшчанне на тэрыторыю Украіны тэлеканалаў «Беларусь-24» і «365 дней» (Расія). «Вынікі маніторынгу сведчаць аб наяўнасці ў перадачы «Правы чалавека» антыўкраінскай прапаганды», — паведамілі ў Нацрадзе.

Падчас працы на БТ Яўген Новікаў стварыў мноства прапагандысцкіх ролікаў. Асабліва запомнілася ягонае выказванне, што «амерыканскія дзеці з галадухі ядуць пацукоў».

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930