Знайсці
23.12.2014 / 18:4410РусŁacБел

«РТР-Беларусь» вырашыў не паказваць навагодні зварот Лукашэнкі

Выбар зроблены на карысць Уладзіміра Пуціна.

Тэлеканал «РТР-Беларусь» у навагоднюю ноч не пакажа традыцыйны зварот Аляксандра Лукашэнкі. Замест яго віншаваць гледачоў будзе прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Абсурдная сітуацыя, калі беларусаў спачатку віншаваў прэзідэнт чужой краіны, захоўваецца два дзесяцігоддзі. Многія сем’і сустракалі Новы год «па Маскве» ў 23.00, а пасля «па Мінску» апоўначы. Праз перавод стрэлак маскоўскі і мінскі час цяпер супадаюць, таму беларускія тэлеканалы мусілі вырашыць, чый выступ паказваць.

Астатнія каналы — «Беларусь-1», «Беларусь-2», «Беларусь-5», АНТ, «НТВ-Беларусь», Сталічнае тэлебачанне» — будуць трансляваць зварот Аляксандра Лукашэнкі.

«РТР-Беларусь» — беларускі канал, які кантралюецца тэлекампаніяй СТБ.

Ягор Марціновіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера