Знайсці
20.03.2015 / 16:561РусŁacБел

Прыхільнікі Кларксана прыехалі да Бі-бі-сі на танку

У СМІ з'явілася відэа з дабрачыннага вечара ў Лондане, на якім вядучы папулярнай праграмы Top Gear Джэрэмі Кларксан кажа, што ён звольнены з Бі-бі-сі.

wundergroundmusic.com

«Я не прадбачыў свайго звальнення, але я б хацеў зрабіць яшчэ адзін апошні заезд», — сказаў Кларксан.

Ён таксама нецэнзурна вылаяўся ў дачыненні да кіраўніцтва Бі-бі-сі і назваў Top Gear выдатнай перадачай, якая, на яго думку, была сапсаваная карпарацыяй.

Бі-бі-сі не каментуе словы вядучага.

Расследаванне ў дачыненні да Кларксана, пачатае пасля яго канфлікту з прадзюсарам праграмы, усё яшчэ ідзе. Ён быў адхілены ад эфіру 15 сакавіка.

Да галоўнага офіса Бі-бі-сі сёння пад'ехала самаходна-артылерыйская ўстаноўка Abbot SPG і нацэлілася на шкляны вестыбюль карпарацыі. Сведкамі сітуацыі сталі сотні мінакоў у цэнтры Лондана.

На самаходнай гаўбіцы быў вывешаны транспарант з надпісам: «Вярніце Кларскана». Вярхом на ёй быў вядучы праграмы Top Gear, Сціг. Ён прывёз на Бі-бі-сі петыцыю, амаль гатовую, без знакавага, мільённага подпісу, што хадайнічае за вяртанне аднаго з найпапулярнейшых брытанскіх тэлевядучых.

ВВС

bbc.co.uk

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930