Знайсці
25.03.2015 / 08:293РусŁacБел

Перамовы аб пачатку вяшчання ўкраінскага канала ў Беларусі працягваюцца

Перамовы аб пачатку вяшчання ўкраінскага канала ў Беларусі працягваюцца, паведаміў беларускі пасол у Кіеве Валянцін Вялічка ў інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву Украинские новости (тэкст размешчаны на сайце знешнепалітычнага ведамства Беларусі).

«Праца працягваецца. Гэты праект патрабуе ўзважанасці. Трэба вырашыць пытанне з фінансаваннем. У жыцці ёсць такі тэзіс: калі ты зрабіў штосьці хутка, але няякасна, усе забудуць, што ты зрабіў хутка, але калі ты зрабіў паволі, аднак якасна, усе забудуць, што ты зрабіў гэта паволі. Так, мы вельмі хочам рэалізаваць гэты праект, але ад жадання да рэаліі заўсёды ёсць нейкі прамежак часу, які патрабуе дэталізацыі», — сказаў Вялічка.

Пра арганізацыю вяшчання ўкраінскага канала («Первый национальный») дамовіліся ў канцы мінулага года прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка і яго беларускі калега Аляксандр Лукашэнка.

«Мы даўно казалі пра тое, што беларусы маюць права ведаць розныя пункты гледжання, і было б някепска, калі б адзін з інфармацыйных каналаў Украіны меў магчымасць транслявацца на тэрыторыі Беларусі», — сказаў украінскі кіраўнік.

Чакалася, што канал пачне вяшчанне ў студзені.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера