Знайсці
15.05.2015 / 10:14РусŁacБел

Беларусь сёння пераходзіць на лічбавае тэлевяшчанне

Беларусь сёння пераходзіць на наземнае лічбавае тэлевізійнае вяшчанне.

«Сімвалічны поўны пераход на наземнае лічбавае тэлевізійнае вяшчанне будзе зроблены сёння, калі аналагавае эфірнае тэлевізійнае вяшчанне ў дэцыметровым дыяпазоне хваль будзе спынена на апошніх 10 аб'ектах, у тым ліку на галоўнай радыётэлевізійнай перадаючай станцыі краіны ў Калодзішчах», - растлумачылі ў Мінсувязі.

Першыя адключэнні ў краіне праведзены 1 жніўня 2013 года, калі аналагавыя эфірныя тэлевізійныя перадатчыкі дэцыметровага дыяпазону хваль былі выключаны ў населеным пункце Асіповічы. Усяго за гэты час аналагавае тэлевізійнае вяшчанне спынена на 32 аб'ектах (76%).

Развіццё лічбавага тэлевізійнага вяшчання стандарту DVB-T ажыццяўляецца пры рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы ўкаранення лічбавага тэлевізійнага і радыёвяшчання ў Беларусі да 2015 года. Дзяржпраграма накіравана на паляпшэнне якасці прадастаўлення паслуг па трансляцыі тэлевізійных праграм, павышэнне эфектыўнасці выкарыстання радыёчастотнага рэсурсу, энергазберажэнне, забеспячэнне доступу насельніцтва рэспублікі да дзяржаўнага абавязковага агульнадаступнага пакета лічбавых тэлевізійных праграм, асваенне вытворчасці новых відаў прыёмнага і перадаючага тэлевізійнага абсталявання.

Для прыёму абавязковага агульнадаступнага пакета тэлепраграм неабходны тэлевізар з падтрымкай стандарту DVB-T і фармату кадзіравання MPEG-4 або лічбавая тэлевізійная прыстаўка з аналагічнымі параметрамі, якая падключаецца да звычайнага тэлевізара. Для інфармавання насельніцтва аб пераходзе на лічбавае эфірнае тэлевяшчанне створана даведачная служба, куды можна пазваніць па кароткім нумары 172.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930