Знайсці
07.06.2017 / 14:3711РусŁacБел

Увага! Трохі змянілася дрэва АРІП, каб пералічыць грошы для NN.BY

Наша Ніва / NN.BY — незалежная медыяплатформа. Яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Вы можаце падтрымаць НН праз сістэму АРІП, даступную з усіх банкаматаў, інфакіёскаў, праз інтэрнэт- і смс-банкінг — проста з банкаўскай карткі або праз купюрапрыёмнік. Вось як гэта працуе.

Увайдзіце ў сістэму АРІП са зручнай для Вас у гэты момант прылады і

адшукайце ў прапанаваным спісе паслуг радок «Грамадскія аб'яднанні»

Клікнуўшы, мы пабачым віды грамадскіх аб'яднанняў.

Выбіраем радок «Асветніцкія, культурна-дасугавыя».

З'явіцца спіс арганізацый, на якія можна ахвяраваць.

Выбіраем Суродзічы.

Наступнае акно — від узносу. Выбраць лёгка, бо варыянт толькі адзін. Клікаем.

Далей

сістэма просіць пазначыць прозвішча і ініцыялы таго, хто плаціць. Упісваем і ціснем кнопку «Далей». Імя, дарэчы, можна ўпісаць любое, можна ўпісаць і ваша пажаданне :)

Наступны крок — апошні: пазначыць суму дарэння і націснуць «Аплаціць».

Дзякуй Вам за падтрымку!

Як фундаваць НН праз банк ці пошту

На банкаўскай квітанцыі ў графе «Від плацяжа» трэба пазначыць: Дарэнне на выпуск «Нашай Нівы».

У графе: «Атрымальнік плацяжу» трэба пісаць: ПВУП «Суродзічы», УНП 190786828.

У графе «Найменаванне банку» трэба пісаць: «Аддз. 539 ААТ «Белінвестбанк», вул.Калектарная, 11, Мінск, код 739».

У графе «Рахунак атрымальніка» — 3012 740 628 011. Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і «Куды».

Банк і пошта просіць пазначыць прозвішча і ініцыялы ахвярадаўца. Імя, дарэчы, можна ўпісаць любое:).

Дзякуй Вам за падтрымку!

Для ажыццяўлення плацяжа па паслугах «Падпіска», «Рэклама», «Рэалізацыя газеты» неабходна:

1. Выбраць у сваім акаўнце ў інтэрнэт-банку, або з дапамогай мабільнага банкінгу, або ў інфакіёску, або ў банкамаце:

- Пункт «Сістэма «Разлік» (АРІП)

- СМІ

- Н

- Наша Ніва

 2. Для аплаты па паслузе «Падпіска» ўвядзіце нумар рахунка, атрыманы пры афармленні падпіскі на сайце belpressa.by ці nn.by

3. Для аплаты па паслузе «Рэклама» ўвядзіце нумар рахунка, атрыманы ў менеджара

4. Для аплаты па паслузе «Рэалізацыя газеты» ўвядзіце нумар рахунка, атрыманы ў менеджара

5. Праверыць карэктнасць інфармацыі.

6. Ажыццявіць плацеж.

Калі Вы ажыццяўляеце плацеж у касе банка, калі ласка, паведамце касіру пра неабходнасць правядзення плацяжа праз сістэму «Разлік» (АРІП).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера