Знайсці
22.11.2016 / 09:07РусŁacБел

«Таётаводы» расказалі ўсю праўду пра новую Corolla

У канцы лета ў салоне афіцыйнага дылера ў Беларусі «Таёта Цэнтр Мінск» стартавалі продажы доўгачаканай Corolla новага пакалення. Сёння, сустракаючы памаладзелага «японца» на дарозе, перш за ўсё адзначаеш абноўлены экстэр'ер аўтамабіля: рэспектабельны і дынамічны дызайн з намёкам на спартыўны шык выглядае вельмі прывабна. Але што хаваецца за яркай знешнасцю легендарнага гарадскога седана? Сваімі ўражаннямі аб новай Toyota Corolla мы папрасілі падзяліцца яе першых уладальнікаў.

Кірыла, перасеў на Toyota Corolla з KIA:

— Аўтамабіль купілі ў канцы жніўня — гэта адна з першых новых Toyota Corolla ў Беларусі. Аб'ём рухавіка 1,6 л, каробка перадач — безступеньчаты варыятар Multidrive S. Камплектацыя «Стыль» (заўв. — Уваходзяць такія дадатковыя опцыі, як пярэднія супрацьтуманныя фары, USB- і AUX-раздымы, аўдыёсістэма CD/MP3/WMA, лёгкасплаўныя дыскі з шынамі 205/55 R16, мультыфункцыянальнае рулявое кола са скураным аздабленнем і падагрэвам, заднія электрашклопад'ёмнікі).

Прабег на сёння ўжо 5 тысяч кіламетраў.

Аўтамабілем карыстаюся кожны дзень, у асноўным, каб дабірацца на працу, з працы. Таму адным з крытэраў пры выбары быў эканамічны расход паліва.

Праўда, менавіта па гэтым пункце ў свае чаканні я не патрапіў: у апісанні гаварылася аб расходзе 5,2 літра. У мяне па МКАД пасля абкаткі рухавіка нават пры плыўнай яздзе да 90 км/г, без рэзкіх разгонаў і тармажэнняў, атрымліваецца ў сярэднім 7,2 літра. Але розніца ўсё роўна адчуваецца: ранейшы аўтамабіль з 2-літровым рухавіком выдаткоўваў 12 літраў бензіну на «сотню».

А вось гукаізаляцыя пераўзышла ўсе спадзяванні.

Салон — прасторны, мяккія і зручныя сядзенні, для ног пасажыраў ззаду шмат месца. Наогул машына знутры значна большая, чым можна падумаць, гледзячы на яе звонку.

— Паміж якімі маркамі стаяў выбар і чаму ў выніку спыніліся менавіта на Toyota Corolla?

— Пабываўшы ў розных салонах, выбіраў паміж «Шкода Актавія» і «Таёта Карола». На канчатковае рашэнне аб куплі паўплывала некалькі фактараў. Знешні выгляд аўтамабіля спадабаўся ўсёй сям'і, пачыталі пра яго водгукі — таксама вельмі добрыя. Падкупіла і тое, што тут няма нічога лішняга, няма новых, неправераных рэчаў, у якіх можна было б сумнявацца: рухавік, падвеска — досыць простыя, каробка перадач варыятар хоць і служыць менш за механічную, але на мой век хопіць…

— Якія ключавыя перавагі новай Toyota Corolla вы б адзначылі?

— Надзейнасць, цікавы дызайн і добрыя водгукі.

— Для якіх кіроўцаў падыходзіць гэты аўтамабіль?

— Для разумных. «Карола» не бярэш дзеля шалёнай дынамікі або лішніх «пантоў». Гэта досыць зручная, стылёвая і эканамічная машына для дарослых людзей.

— Вы б параілі купіць новую Toyota Corolla свайму найлепшаму сябру?

— Так. Часу з куплі прайшло няшмат, але пакуль мяне машына не расчаравала. Я ўсім задаволены.

∗∗∗∗
Хадавыя характарыстыкі∗∗∗∗∗
Дызайн∗∗∗∗∗
Салон∗∗∗∗∗
Тэхнічнае абсталяванне∗∗∗∗∗
Цана∗∗∗

Святлана, «таётавод» са стажам больш за 10 гадоў:

— Новую Toyota Corolla, першую, якая з'явілася ў колеры «чырвоны перламутр», мы купілі ў кастрычніку гэтага года. Камплектацыя «Стыль». Бензінавы рухавік 1,6 літра, каробка перадач — «аўтамат» (заўв. — Бесступеньчаты варыятар Multidrive S). Гэта ўжо трэцяя Toyota ў нашай сям'і: раней была Corolla старэйшага пакалення і Yaris.

У нас у сям'і два аўтамабілі. Сваім я карыстаюся штодня, бо працую за горадам, куды на метро не даехаць, плюс двое маленькіх дзяцей, якіх трэба вазіць на гурткі.

Расход новай машыны мяне задавальняе: у сярэднім выходзіць крыху больш за 8 літраў у змяшаным рэжыме.

Пасля рэстайлінгу Corolla асабліва мяне парадавала і прыемна здзівіла сваім унутраным аздабленнем і дызайнам. Нягледзячы на тое, што гэта не люксавы аўтамабіль, усё ў ім выглядае цалкам годна. Бо «японцы» раней былі крыху стрыманыя ў гэтым плане.

— Паміж якімі маркамі стаяў выбар і чаму ў выніку спыніліся менавіта на Toyota Corolla?

— Я вельмі хацела «Мазду», але ў выніку мы ўсё ж такі выбралі аўто, у якім можам быць упэўнены. Бо Toyota — не тая машына, з якой ты будзеш частым госцем на СТА. Свае аўтамабілі б/у мы прадавалі ў вельмі добрым стане, не маючы за ўвесь час эксплуатацыі сур'ёзных праблем і паломак. У «Таёта Цэнтр Мінск» заехалі з мужам, можна сказаць, выпадкова, бо нават не разлічвалі на такую суму пакупкі, хацелі набыць машыну трохі таннейшую. У салоне апынулася шмат вартых новых варыянтаў, і мы ўсё ж такі адважыліся на гэтую куплю.

— Якія ключавыя перавагі новай Toyota Corolla вы б адзначылі?

— Надзейнасць, разумныя суадносіны «цана-якасць». Гэта аўтамабіль, які не падвядзе.

— Для якіх кіроўцаў падыходзіць гэты аўтамабіль?

— Разумныя і прагматычныя людзі з вышэйшай адукацыяй. Новая Toyota Corolla для людзей, якія хочуць сказаць: «Я ўжо чагосьці дасягнуў у жыцці, цяпер магу сабе дазволіць вось такі прадстаўнічы аўтамабіль, але мне ёсць куды расці».

— Вы б параілі купіць новую Toyota Corolla сваёй найлепшай сяброўцы?

— Так, хоць і разумею, што ў кожнага чалавека ёсць уласныя стэрэатыпы пра тую ці іншую марку аўтамабіля. Здзяйсняючы сваю куплю, я кіравалася ўласным досведам і вельмі задаволена выбарам.

Дынаміка∗∗∗∗∗
Хадавыя характарыстыкі∗∗∗∗∗
Дызайн∗∗∗∗
Салон∗∗∗∗
Тэхнічнае абсталяванне∗∗∗∗∗
Цана∗∗∗∗

Андрэй, змяніў тры пакаленні аўтамабіляў Toyota:

— Цяпер у мяне Toyota Corolla 2014 года. Бензінавы рухавік 1,6 літра, механічная каробка перадач. Аўтамабіль выбіраў, у асноўным, для штодзённых паездак па горадзе. Камплектацыя — «Стыль Плюс» (заўв. — Уваходзяць такія дадатковыя опцыі, як святлодыёдныя фары блізкага і далёкага святла і святлодыёдныя дзённыя хадавыя агні, камера задняга віду са статычнымі лініямі разметкі, мультымедыйная сістэма Toyota Touch 2 з функцыяй пракруткі меню Flick Function, каляровы сэнсарны дысплей 7 «на цэнтральнай кансолі, двухзонавы клімат-кантроль).

Да гэтага ў мяне было яшчэ дзве «Таёты», апошняя з іх — таксама Corolla. Мне падабаюцца японскія машыны, іх дызайн, эрганоміка, надзейнасць. Акрамя таго, у Toyota самы высокі рэшткавы кошт. Для мяне гэта важна. Зараз чакаю новую Toyota Corolla, а сваю здаю ў залік і яшчэ атрымліваю зніжку каля 2 500 BYN. Увогуле, я вельмі задаволены.

У цэлым, нягледзячы на даволі высокі кошт, сёння новая Toyota Corolla каштуе сваіх грошай. І калі абраць добрую камплектацыю з шасці даступных, то тэхнічнае абсталяванне і бяспека будуць на «выдатна». Напрыклад, у маёй камплектацыі «Стыль Плюс» восем падушак бяспекі.

З мінусаў — у майго аўтамабіля слабая дынаміка, што, вядома, чакана ад рухавіка з такім аб'ёмам. Затое вельмі прыемны расход паліва: па горадзе атрымліваецца 7,5 літра, калі халодна — каля 8 літраў. А вось новая Toyota Corolla падчас тэст-драйву вельмі парадавала: дынамічная, лёгкая ў руху. Салон пасля рэстайлінгу вельмі камфортны. Аўтамабіль стаў больш доўгім і, адпаведна, больш ёмістым.

— Паміж якімі маркамі стаяў выбар і чаму ў выніку спыніліся менавіта на Toyota Corolla?

— Выбіраў паміж Toyota Camry, Avensis і Corolla. Але Avensis ідзе толькі на Еўропу і ў нас не прадаецца. У дарэстайлінгавай Camry няма механічнай трансмісіі і расход паліва большы. Таму абраў Corolla.

— Якія ключавыя перавагі новай Toyota Corolla вы б адзначылі?

— Надзейнасць, высокі рэшткавы кошт.

— Для якіх кіроўцаў падыходзіць гэты аўтамабіль?

— Для спакойных, ураўнаважаных людзей, упэўненых у сабе.

— Вы б параілі купіць новую Toyota Corolla свайму найлепшаму сябру?

— Ужо параіў, і сябры катаюцца таксама на «Карола». Усе задаволеныя.

Дынаміка∗∗∗∗
Хадавыя характарыстыкі∗∗∗∗∗
Дызайн∗∗∗∗∗
Салон∗∗∗∗∗
Тэхнічнае абсталяванне∗∗∗∗
Цана∗∗∗

Атрымаць больш інфармацыі аб новай Toyota Corolla і спецыяльных прапановах на аўтамабіль вы можаце ў салоне афіцыйнага дылера «Таёта» ў Беларусі «Таёта Цэнтр Мінск» або на сайце toyota.by.

Акрамя таго, вы можаце самі пераканацца ў перавазе новай Toyota Corolla ў «Таёта Цэнтр Мінск», запісаўшыся на тэст-драйв аўтамабіля па тэлефоне: +37517 202 65 55 або на сайце toyota.by.

Таёта Цэнтр Мінск

вул. Арлоўская, 88

Т: +375 17 202 65 55

Vel: +375 29 322 27 27

МТС: +375 29 237 52 22

ТАА «ПраймВэбГрупп» УНП 192148761

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930