Знайсці
13.12.2016 / 17:23РусŁacБел

Агляд навагоднiх прапаноў на новабудоўлi Мiнска i прыгарада ад партала Realt.by

Менавiта ў снежні даўнія мары пра новую кватэру абавязкова павінны спраўджвацца. Да канца 2016 года беларускія забудоўшчыкі прапануюць цікавыя ўмовы: крэдыты, зніжкі, растэрміноўкі, аздабленне ў падарунак і спецыяльныя навагоднія цэны для куплі нерухомасці ў новабудоўлях Мінска і бліжэйшага прыгарада. Разгледзьце прапановы нашага агляду і, магчыма, вы знойдзеце кватэру, у якой зможаце сустрэць разам са сваёй сям'ёй Новы 2017 год.

1. Навагодняя акцыя ў Новай Баравой: да канца снежня аздабленне ў падарунак!

Новая Баравая прыгатавала асаблівы прэзент для тых, хто яшчэ не паспеў зачыніць кватэрнае пытанне. Толькі да канца года эфектныя кватэры з аздабленнем будуць прадавацца па такой жа цане, як аналагічныя варыянты без аздаблення.

Усе акцыйныя кватэры знаходзяцца ў самым высокім доме Кедровага квартала — 19-павярховым будынку, які паспеў стаць вядомым у Мінску як «Дом-тэрмометр». Дом ўжо здадзены і чакае сваіх апошніх навасёлаў. 

Да 31 снежня ўсе кватэры можна набыць у крэдыт — 17,5% у першыя 2 гады абслугоўвання. Першапачатковы плацеж пры гэтым зніжаны да 20%.

Кантакты: +375 (29) 300 00 00, +375 (29) 132 83 28

Прадавец: група кампаній «А-100 Дэвелапмент»

2. Кватэры на мансардных паверхах у квартале «Зялёны Бор»

Унікальная прапанова для беларускага рынку нерухомасці — кватэры на мансардных паверхах у экалагічным раёне Зялёны Бор! 

Камфортныя кватэры розных плановак з дахамі з якасных матэрыялаў, з высокімі столямі і падвышанай цяпло - і гукаізаляцыяй — вось што забудоўшчык прапануе сваім пакупнікам! 

Высокія столі — ад 2,3 да 4,4 метраў — і свабодная планіроўка мансард дазваляюць ствараць дадатковы ўзровень у кватэры!

Кошт кв. м — ад 2 300 BYN.

Прадавец: УП «Дамаан»

3. Жылы дом №4 у межах вул. Шаранговіча-Гарэцкага-Рафіева

ТДА «Айрон», забудоўшчык з вопытам працы больш за 20 гадоў, запрашае набыць кватэру ў доме №4 па Г/П на вул. Шаранговіча-Гарэцкага-Рафіева на ўмовах куплі жыллёвых аблігацый. Гатоўнасць дома на 01.12.2016 — 87%

Дом каркасна-блочны, вышыня столяў — 2, 5 м.

Будаўніцтва пачата — 15 мая 2015 года, заканчэнне будаўніцтва — люты 2017 года. 

Кошт 1 кв. м пры 80-100% аплаце (80% на працягу трох банкаўскіх дзён, 20% у снежні 2016 года) на 07.12.16 па курсе НБ РБ:

1-пак. кватэры (40-42 кв. м) — 2 000 рублёў 

2-пак. кватэры (62 кв. м) — 1 900 рублёў

3-пак. кватэры (72, 73 кв. м) — 1 800 рублёў

У продажы 49 машынамесц на адкрытай стаянцы. Кошт машынамесца — 4 000 рублёў.

Прадавец: ТДА «Айрон»

4. Парадуй сябе новай двухпакаёўкай у ЖК «Грушаўскі пасад»!

Навагодняя акцыя ў ЖК «Грушаўскі пасад»!

10 двухпакаёвых кватэр па спецыяльнай святочнай цане!

Снежань — час чараўніцтва, чакання цудаў і прыемных сюрпрызаў. 

Скарыстайцеся магчымасцю набыць двухпакаёўку па навагодняй цане — 1850 руб. кв. м.

Умовы акцыі:

• Тэрмін дзеяння (тэрмін заключэння дамовы і аплаты) з 1 па 31 снежня 2016 г;

• Прапанова распаўсюджваецца на будаўніцтва 2х-пакаёвай кватэры ў 2-ой секцыі ў доме №3,4 (па генплане) комплексу «Шматкватэрныя жылыя дамы з убудаванымі памяшканнямі гандлёва-адміністрацыйнага прызначэння і падземнымі гараж-стаянкамі ў межах пр-т Дзяржынскага, вул. Шчорса (№3, №4 па генплане), 2-я чарга будаўніцтва — жылы дом № 3 секцыі 1,2» у г. Мінску;

• Колькасць кватэр, якія ўдзельнічаюць у навагодняй прапанове — 10;

• Умовы аплаты — 100% перадаплата.

У навагодняй акцыі прапануюцца некалькі варыянтаў кватэр на выбар агульнай плошчай ад 64 да 68 кв. м, жылой — каля 34 кв. м, з прасторнымі кухнямі ад 10,5 да 12,5 кв. м. Вышыня столяў — 2, 7 м.

Прадавец: ТАА «Жилстройкомплект»

5. Жылы комплекс «Вясёлка»

Пачынаем пераднавагодні SALE!

Спецпрапанова! Цана за 1 кв. м — ад 1 480 руб.

Увага! З 1 па 31 снежня 2016-га года ў вас ёсць выдатная магчымасць здзейсніць куплю кватэры са зніжкай! Колькасць кватэр абмежавана, але ў акцыі ўдзельнічаюць усе кватэры. Памер вашай зніжкі агучыць менеджэр па продажах ЖК «Вясёлка» па тэлефонах: +375 44 792-33-33, +375 29 888-83-72.

Опцыі для пакупнікоў:

1. Крэдыт — стаўкі ад 17,5%. 

2. Беспрацэнтная растэрміноўка на 1 год!

3. Дадатковая зніжка 1% ад сумы набываемай кватэры пры ўмове аднаразовай аплаты за кошт уласных сродкаў на працягу аднаго тыдня з моманту падпісання дамовы куплі-продажу.

Прадавец: ОООО «МайКлассКом»

6. Дом з вiдам на Курган Славы

Дом з відам на Курган Славы знаходзіцца за 5 хв. язды ад метро «Уручча» па трасе Мінск-Нацыянальны аэрапорт. Дом акружае дзіцячы сад, школа і гандлёвы цэнтр. 

Здача першай чаргі ў снежні 2016 года.

Характарыстыкі: 

• аўтаномнае ацяпленне і падагрэў вады;

• разумныя вокны з рэкуперацыяй паветра і зашклёная лоджыя;

• стыльны інтэр'ер холаў, пад'ездаў і бясшумныя імпартныя ліфты;

• вазочная на кожным паверсе і месцы захоўвання ровараў і лыж;

• кансьерж, абгароджаная тэрыторыя, плоскасныя аўтастаянкі.

Крэдытаванне — ад 17 да 28% гадавых на 20 гадоў. Першапачатковы ўзнос 20% і растэрміноўка 0% на 2 гады для другой чаргі будаўніцтва.

Кошт 2—3-пакаёвых кватэр першай чаргі будаўніцтва — ад 82 740 рублёў да 170 130 рублёў. 

У другой чарзе будаўніцтва:1пак. кватэры ад 36 кв. м. — ад 55 160 рублёў.

2 пак. кватэры ад 61 кв. м — ад 96 140 рублёў.

Прадавец: СТАА «Аркуб-сэрвіс»

7. Кватэры ў жылым доме «Сланечнiк»

«Белрэканструкцыя» прапануе кватэры ў гатовым маналітным доме, уведзеным у эксплуатацыю ў лістападзе 2016.

Жылы дом падвышанай камфортнасці «Сланечнік» размешчаны ў Фаніпалі, на вул. Зялёная 2Г. Уласная агароджаная паркоўка і дзіцячая пляцоўка. Побач «Еўраопт». Школа, дзіцячы садок у крокавай даступнасці. Зручны выезд на МКАД. Відэаназіранне і два аўтаматычныя шлагбаумы. Сучасная аздабленне ў пад'ездах, LED-асвятленне, бясшумныя ліфты Schindler (Шындлер). Магчымая перапланіроўка кватэр. Цёплыя лоджыі. 

У продажы кватэры плошчай 53 і 70 кв. м ад 1750 рублёў за кв. м. Магчымая растэрміноўка — 7,8%. 

Чакаем вашых пытанняў: + 375 (29)10 10 104, + 375 (29) 380-70-40

Прадавец: ТАА «Белрэканструкцыя»

8. Навагодняя акцыя ў ЖК «Новае Заслаўе»

Напярэдадні навагодніх святаў ТАА «КМК-ІНВЕСТ» спяшаецца парадаваць пакупнікоў ЖК «Новае Заслаўе» прыемнымі цэнамі і аб'яўляе акцыю «Любая кватэра таннейшая ў Новы год!».

Для ўсіх пакупнікоў, якія заключылі дамову куплі-продажу кватэры ў перыяд з 08.12.2016 г. па 15.01.2017 г., дзейнічаюць спецыяльныя цэны пры аплаце 100% кошту гатовай кватэры:

2-пак. кватэра — ад 1300 руб. за 1кв. метр.

1-пак. кватэра — ад 1400 руб. за 1 кв. метр.

Аб больш падрабязнай інфармацыі пра акцыю можна даведацца ў спецыялістаў аддзела продажаў.

Прадавец: ТАА «КМК-ІНВЕСТ»

9. Новабудоўля ў цэнтры горада Смалявічы

Першы ў горадзе Смалявічы каркасна-блочны, сяміпавярховы, двухсекцыйны жылы дом падвышанай камфортнасці з індывідуальнай кацельняй і ліфтам.

У доме прадугледжана ўстаноўка сантэхнічнага абсталявання, прыбораў уліку вады, радыятараў, лічыльнікаў электраэнергіі, аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Кватэры абсталяваны газавымі плітамі, аконныя і балконныя блокі — профіль ПВХ. Паверхні сцен і столяў будуць падрыхтаваны пад аздабленне. Прадугледжана гасцёвая паркоўка, добраўпарадкаванне і азеляненне. Офісныя і гандлёвыя памяшканні размешчаны на першым паверсе.

Усяго 25 км ад МКАД! Добрае транспартнае злучэнне: аўтобус, хуткасная электрычка, маршрутныя таксі.

Выдатная экалогія — рака Пліса, возера, лес у пешаходнай даступнасці. Усе гэтыя і многія іншыя фактары ствараюць магчымасці для камфортнага жыцця і развіцця бізнэсу.

Кошт — 1481 рубель за кв. метр.

Прадавец: Прыватнае будаўнічае ўнітарнае прадпрыемства «ТрыалТрейдынгПраект»

10. Гатовыя кватэры ў жылым доме на Лынькова

Гатовыя кватэры ад забудоўшчыка ў 15-павярховым, маналітна-блокавым доме, які здадзены ў ліпені 2016 года. Індывідуальны ўлік цяпла, вышыня столяў — 2,75 м, вокны і лоджыі ПВХ, вялікая паркоўка, 2 ліфты. Будаўнічая аздабленне. 

Кошты:

1-пак. кватэра (50 кв. м) — ад 1 900 (19 млн. рублёў) за кв. м;

2-пак. кватэры (ад 63 кв. м да 72 кв. м) — ад 1 900 (19 млн. рублёў) за кв. м;

3-пак. кватэра (90 кв. м) — ад 1 900 (19 млн. рублёў) за кв. м.

Гнуткія ўмовы аплаты, індывідуальны падыход.

Прадавец: ТАА «КварталМЗС-Строй»

11. Зніжкі да Новага года ў энергаэфектыўным доме па вул. Рагачоўская

ААТ «10 УНР-інвест» прапануе кватэры ў здадзеным энергаэфектыўным маналітна-каркасным доме № 1А па вул. Рагачоўская ў г. Мінску, які арганічна ўпісаўся ў лясны ландшафт былога ваеннага гарадка «Уручча». Побач з домам знаходзяцца дзве вялікія гасцявыя паркоўкі.

1-пакаёвыя кватэры-студыі ад 30 кв. м — ад 75 тыс. руб. 

1-пакаёвыя ад 40 кв. м — ад 96 тыс. руб. 

2-пакаёвыя 56 кв. м — ад 122 тыс. руб. 

3-пакаёвыя 65 кв. м — ад 141 тыс. руб.

У продажы таксама 1-пакаёвыя кватэры з тыпавым аздабленнем (шпалеры, ламінат).

Да Новага года некаторыя варыянты планіровак 1-пакаёвых кватэр прадаюцца з навагодняй зніжкай да 10%.

Прадавец: ААТ «10 УНР-інвест»

 

У абласных гарадах Беларусі можна разгледзець выгадныя пераднавагоднія прапановы новых кватэр ад рэгіянальных забудоўшчыкаў. Тым больш што кошты на новабудоўлі Брэста, новабудоўлі Віцебска, новабудоўлі Гродна, новабудоўлі Гомеля і новабудоўлі Магілёва вельмі дэмакратычныя. 

Агляд падрыхтаваны парталам Realt.by.

Realt.by — інтэрнэт-партал аб нерухомасці Беларусі №1, пераможца фестывалю-конкурсу «Выбар года — 2016».

Цэны актуальныя на момант публікацыі матэрыялу.

 

ТАА «РыэлтБай» УНП 191179355

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера