Знайсці
22.12.2016 / 06:335РусŁacБел

Біятланісты Нарвегіі выступілі за байкот этапу Кубка свету ў Цюмені

Нарвегія запатрабавала ад Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU) неадкладна дыскваліфікаваць расійскіх спартсменаў, абвінавачаных у парушэнні антыдопінгавых правілаў. Аб гэтым паведамляецца ў заяве Саюза біятланістаў Вялікабрытаніі (BBU), апублікаваным у сераду, 21 снежня.

«Нарвегія запатрабавала, каб IBU адмяніў усе запланаваныя мерапрыемствы, пакуль усе працэдуры не стануць «чыстымі», а таксама адхіліў згаданых у канфідэнцыяльнай часткі дакладу Рычарда Макларана расійскіх біятланістаў», — гаворыцца ў заяве. У адваротным выпадку, як адзначаецца, Нарвегія разгледзіць магчымасць байкоту усіх спаборніцтваў у Расіі.

Раней у сераду аналагічнае рашэнне прынялі зборныя Чэхіі і Вялікабрытаніі. «Я не думаю, што этап у Цюмені адбудзецца. Па той простай прычыне, што біятланісты туды не прыедуць. Чэхі, вядома, дакладна не паедуць у Цюмень», — заявіў прэзідэнт чэшскай федэрацыі біятлону Іржы Хамза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930