Знайсці
04.03.2017 / 14:246РусŁacБел

Скардзіна і Домрачава ўвайшлі ў топ-15 у гонцы пераследу на этапе Кубка свету па біятлоне ў Пхенчхане

Перамогай немкі Лауры Дальмаер завяршылася жаночая гонка пераследу на этапе Кубка свету па біятлоне ў паўднёвакарэйскім Пхенчхане.

Дыстанцыю 10 км з чатырма агнявымі рубяжамі пераможца прайшла за 27 мін. 58,0 сек., не дапусціўшы ніводнага промаху. Другой фінішавала фінская біятланістка Кайса Мякярайнен (+1 мін. 12,6 сек.; 2 промахі), трэцяе месца заняла францужанка Анаіс Бескон (+1 мін. 18,9 сек.; 1).

Надзея Скардзіна (0+0+0+0) паднялася з 22-га месца на 11-е, Дар'я Домрачава (1+0+0+1) — з 20-га на 13-е.

У нядзелю жаночую праграму спаборніцтваў завершыць эстафетная гонка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930