Знайсці
30.06.2017 / 16:17 29

Піжамны стыль — трэнд для самых смелых

Ужо шмат год модныя дамы прапануюць вобразы струменістых тканін, свабодных сілуэтаў ды тонкіх карунак. Піжамны стыль у 2017 годзе канчаткова замацаваўся ў гардэробах модніц.

Вобраз павінен быць дэталёва прапрацаваны: піжамны касцюм пажадана дапоўніць класічным адзеннем. Асобную ўвагу варта звярнуць на аксэсуары. Укамплектоўваюць піжамны вобраз туфлямі на абцасах.

Упершыню піжамны стыль распрацавала Како Шанэль ў 20-я гады. Элементы былі пазычаныя з мужчынскага гардэроба.

Крайні левы фатаздымак — сама Како Шанэль

Джані Версачэ на Міланскім модным паказе ў 1995 годзе паклаў пачатак выкарыстанню ніжняга адзення як верхняга, выпусціўшы калекцыю лёгкіх тканін:

У відэа вы можаце пабачыць Клаўдыю Шыфэр і Наомі Кэмпбэл

У вяснова-летнюю калекцыю 2009 года Dolce & Gabbana таксама заклалі піжамную тэму.

А вясной 2016 яны выпусцілі спецыяльную капсульную калекцыю «піжамная вечарына».

Сукенкі-начнушкі з тонкай тканіны. З імі добра спалучаюцца кардыган, джынсоўка альбо пінжак:

Эпатажны стыль хутка падхапілі знакамітасці. Так танцуючы міліянер Джанлука Вакі выпусціў сваю калекцыю піжамных касцюмаў для мужчын:

Ды расійскія зоркі старанна паказваюць сябе:

А што вы думаеце пра такую моду? 

ІА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31