Знайсці
23.11.2017 / 18:32РусŁacБел

БАТЭ пакінулі тры балы

Выканкам Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» на сваім пасяджэнні 23 лістапада не стаў пазбаўляць БАТЭ трох балаў у чэмпіянаце.

Нагадаем, што БАТЭ страціў тры балы за тое, што ў заяўцы на матч са «Слуцкам» быў раней дыскваліфікаваны галкіпер Сяргей Верамко (і там справа была пра аплачаны/неаплачаны штраф). Потым барысаўскі клуб падаў апеляцыю на рашэнне. Тры балы клубу вярнулі. Цяпер, атрымліваецца, была пададзена апеляцыя на апеляцыю.

Турнірная табліца захавала ранейшы выгляд:

БАТЭ — 67, Дынама Мінск — 65, Шахцёр — 65.

У апошнім туры ўсе гэтыя каманды згуляюць у гасцях: БАТЭ ў Гарадзеі. «Дынама» — у Віцебску, а «Шахцёр» — у Гродне.

Але барысаўскаму клубу, каб стаць чэмпіёнам, дастаткова набраць адзін бал. БАТЭ — 13-ціразовы чэмпіён краіны, прычым з 2006 года — нязменны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930