Яшчэ нядаўна ён быў зоркай «Рэала». А цяпер атрымаў 9 гадоў за групавое згвалтаванне
Бразільскі футбаліст Рабіньё прысуджаны судом італьянскага Мілана да дзевяці гадоў зняволення за групавое згвалтаванне. Пра гэта паведамляе ANSA.
Па версіі следства, бразілец згвалціў дзяўчыну ў студзені 2013 года на дыскатэцы ў Мілане. Акрамя футбаліста, у злачынстве ўдзельнічалі пяцёра яго сяброў.
У 2009 годзе Рабіньё, які выступаў за англійскі «Манчэстар Сіці», ужо быў арыштаваны па падазрэнні ў сэксуальных дамаганнях, аднак тады яго апраўдалі.
На дадзены момант 33-гадовы спартсмен жыве ў Бразіліі і выступае за мясцовы клуб «Атлетыка Мінейра».
Форвард правёў 99 матчаў за зборную Бразіліі. З 2005 па 2008 ён гуляў за «Рэал», потым перайшоў у «МанСіці», а з 2010 па 2015 год форвард выступаў за італьянскі «Мілан».






Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка ўстае з каленяў / Пракоп’ева вінавацяць амаль ва ўсім / Рубель пайшоў на рэкорд. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 3 кастрычніка
Новы «Знахар», рымейк суперхіта 1980-х. Што ў ім?
 7
Сіманьян прапанавала зладзіць над Сібір'ю ядзерны выбух, каб вярнуцца ў «ліхія 90-я»
 10
На Магілёўшчыне дзяцей сталі вазіць па лукашэнкаўскіх мясцінах. Як у СССР па ленінскіх
 7
У Латвіі памёр беларускі чыгуначнік
 3
«На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера