Знайсці
26.11.2017 / 15:5968РусŁacБел

Радзівонаў выратаваў для БАТЭ чэмпіёнства на апошняй секундзе матча ВІДЭА

Чэмпіёнам Беларусі па футболе — 2017 стала барысаўскае БАТЭ. У 12 раз запар.

У асабістых сустрэчах БАТЭ двойчы перамог «Дынама».

Перад апошнім турам БАТЭ знаходзіўся на чале турнірнай табліцы, і за кошт нічыей з «Гарадзеяй» з лікам 3:3 захаваў першынство. Прычым вырашальны «нічыйны» гол Віталь Радзівонаў забіў на апошніх секундах матча!

Фота fcbate.by

Мінскае «Дынама» не пакінула шанцаў «Віцебску» — 4:1.

А салігорскі «Шахцёр», які праваліў канцоўку чэмпіяната, саступіў яшчэ і «Нёману» — 1:3.

Турнірная табліца ў выніку выглядае наступным чынам:

  1. БАТЭ (Барысаў) — 68
  2. «Дынама» (Мінск) — 68
  3. «Шахцёр» (Салігорск) — 65.

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930